Канвелiшская школа: гады, асобы, перамогi (Дапоўнена. Фота)

С праздником 01 декабря 17 3071
Канвелiшская школа: гады, асобы, перамогi (Дапоўнена. Фота)
1C9A1650

Сёння Канвелішскі навучальна-педагагічны комплекс адзначыў свой юбілей. Нягледзячы на даволі салідны ўзрост, ён вечна малады ад дзіцячых звонкіх галасоў, гуллівага званка, што кліча на ўрок, і энергічных, з нязгасным агеньчыкам творчасці настаўнікаў.

Так атрымалася, што калектыў школы сёлета адзначае не адзін, а цэлых тры юбілеі — семдзесят, шэсцьдзясят і трыццаць! 11 лістапада 1947 года ў вёсцы Канвелішкі адкрылася пачатковая школа, у якой адзін настаўнік вучыў сем вучняў. Праз дзесяць год яна “падрасла” — ужо 14 настаўнікаў дапамагалі спасцігаць навуку 158 вучням — і стала сярэдняй. 1987-ы стаў не менш запамінальным. Цудоўным падарункам на 1 верасня стала адкрыццё новага будынка, разлічанага на 345 месц. Сучасны статус — навучальна-педагагічны комплекс — школа атрымала ў 2009-м. Цяпер тут працуюць 35 настаўнікаў і выхавацеляў дашкольнага звяна, яе наведваюць 119 вучняў і 34 выхаванцы садка.

Выток творчасці і россып талентаў


1C9A1660

Наталля  Якжык.


У школьны летапіс назаўжды ўпісаны імёны былых дырэктараў — В.А. Слесара, Л.А. Бондара, Б.Б. Панасіка, А.В. Качкова, І.І. Кірвеля, І.У. Захарэўскага, Г.Л. Мілюша і  Б.Ю.Чаплі. Новае дыханне ўстанова адукацыі атрымала, калі пяць год назад яе ўзначаліла Н.В. Якжык.

1C9A1679

Л. Нос і Р. Бень з удзельніцамі гурткоў “Спадчына” і “Следапыты”.


Па ініцыятыве Наталлі Віктараўны былі абраны філалагічны і гісторыка-краязнаўчы накірункі дзейнасці. Па словах дырэктара- філолага, гэта “ляжала” на паверхні — матэматыка і фізіка даюцца не кожнаму дзіцяці, а гуманітарныя навукі дапамагаюць у развіцці дзяцей і ў станаўленні іх як грамадзян. Дружны калектыў прапанову падтрымаў. І сёння з задавальненнем вучні наведваюць аб’яднанні па інтарэсах “Жыві, роднае слова”, “Наш родны край”, якімі кіруе настаўнік беларускай мовы і літаратуры Надзея Іванаўна Адамчык. Іх артыстычныя здольнасці раскрывае настаўніца рускай мовы і літаратуры Люцыя Іванаўна Нос падчас рэпетыцый драматычнага тэатра “Спадчына”, Клуба Вясёлых і Знаходлівых. Экскурсаводаў для школьнага краязнаўчага музея рыхтуе настаўнік гісторыі Рамуальд Уладзіслававіч Бень. Наладжаны цесныя сувязі з Гродзенскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і філалагічным факультэтам Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Два гады запар яго студэнты сумесна з канвелішскімі школьнікамі, якія наведваюць фальклорна-краязнаўчы лагер “Канвалія”, занатоўваюць вусную народную творчасць.

1C9A1718

Малады спецыяліст, настаўнік-дэфектолаг Ё. Сабалеўская і А. Пукель.


Падтрымка гродзенскіх сяброў і ўласныя памкненні зрабілі сваю справу: толькі ў цякучым годзе скарбонка дасягненняў вучняў Канвелішскага НПК папаўнялася перамогамі ў творчых конкурсах абласнога ўзроўню 9 разоў і рэспубліканскага — 2.

1C9A1687

В. Радзюн са сваімі маленькімі сябрамі.


— Абраны намі шлях, безумоўна, стаў тварам школы. І адмаўляцца ад яго мы не будзем, — зазначыла Н.В. Якжык і дадала: — Лічу, што сюды, у Канвелішкі, я трапіла невыпадкова: тут адчуваю сябе патрэбнай вучням і іх бацькам, а побач — калектыў аднадумцаў. Заўсёды знаходжу падтрымку і ў маіх намеснікаў па вучэбна-выхаваўчай працы, адміністрацыйна-гаспадарчай частцы — Алены Браніславаўны Мухляды, Гелены Станіславаўны Янушкі і Тадэвуша Францавіча Дашкевіча.

1C9A1709


Н. Ластаўка, Б. Чапля і С. Сварабовіч.



Творчая дванаццатка


1C9A1700

Г. Паляк, Г. Русак і І. Дзекан.


Ганарыцца педагагічны калектыў школы тым, што 80% настаўнікаў — выхадцы з Воранаўшчыны. У многіх з іх стаж працы на адным месцы каля сарака і больш гадоў. А дванаццаць настаўнікаў — мясцовыя выпускнікі. У родную школу ў статусе педагога сацыяльнага вярнулася Аксана Валер’еўна Квецень. Маленькіх аднавяскоўцаў церпяліва і з любоўю вучаць чытаць, пісаць і лічыць настаўнікі пачатковых класаў Святлана Іванаўна Нядведская і Алена Адамаўна Пукель. Сябраваць з матэматыкай — Святлана Тадэвушаўна Сварабовіч і Наталля Іванаўна Ластаўка, з інфарматыкай — Алена Антонаўна Савуль. Дапамагаюць вучням адкрываць творчыя здольнасці настаўнікі беларускай мовы і літаратуры і польскай мовы Гелена Феліксаўна Паляк, Ірына Вітольдаўна Дзекан і Ганна Францаўна Русак.

1C9A1663

З. Сцефановіч з вучнямі алімпіяднай групы.


Дзіцячае шматгалоссе і шум станкоў не змаўкаюць і на перапынку ў майстэрні тэхнічнай працы. Пад кіраўніцтвам Здзіслава Уладзіслававіча Сцефановіча хлопцы старанна майструюць. Настаўнік прыслухоўваецца да іх пажаданняў наконт вырабаў і не абмяжоўвае іх фантазію. Затрымаліся пасля абавязковай адпрацоўкі і настаўнікі фізічнай культуры і здароўя Вікторыя Янаўна Радзюн і Сяргей Лявонавіч Вянскевіч. У школьныя гады яны займаліся валейболам, лёгкай атлетыкай, заваёўвалі прызавыя месцы не толькі на раённых спаборніцтвах, але і на абласных, рэспубліканскіх.  Зараз стараюцца прывіць любоў да спорту сваім вучням. Аб тым, як працуецца ў школе, дзе калісьці здабывалі веды, красамоўна расказала ў вершы С.Т. Сварабовіч:

…Адсюль былі мае вытокі,

І тут настаўніцкі працяг,

І перапынкі, і ўрокі…

Мой гэта дом, я не ў гасцях.

Жыве ў нас школьная сям’я,

Мы аднадумцы — ты і я.

І скажам дружна гэтым часам,

Што мы асілім усё разам!

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

image011

image009

image008

Стары будынак школы.


DSCN3427 DSCN3429 DSCN3432 DSCN3436 DSCN3438 DSCN3440 DSCN3441 DSCN3442 DSCN3444 DSCN3446 DSCN3447 DSCN3453 DSCN3455 DSCN3461 DSCN3464


DSCN3468


 


DSCN3470 DSCN3472 DSCN3474 DSCN3476 DSCN3482 DSCN3486 DSCN3490 DSCN3496 DSCN3498 DSCN3500 DSCN3503 DSCN3505 DSCN3508 DSCN3510 DSCN3514 DSCN3524 DSCN3526 DSCN3527 DSCN3528 DSCN3529 DSCN3533 DSCN3540 DSCN3545 DSCN3547 DSCN3553 DSCN3555 DSCN3556 DSCN3558 DSCN3560 DSCN3562 DSCN3564 DSCN3565 DSCN3574 DSCN3582 DSCN3585 DSCN3592 DSCN3594 DSCN3598 DSCN3600 DSCN3604 DSCN3605 DSCN3606 DSCN3608