620 гадоў разам: Іўе адзначыла юбілейную дату беларуска-татарскай гісторыі

Принёманский регион 05 ноября 17 1415
620 гадоў разам: Іўе адзначыла юбілейную дату беларуска-татарскай гісторыі
43ad47e8b73a3664b245fe7ed3cb64b9


620-годдзе масавага перасялення  татараў у Вялікае Княства Літоўскае прыехалі адзначыць госці з усяе Беларусі, з замежжа. Разам з землякамі гэту дату адзначыў муфцій Беларусі, які нарадзіўся і вырас у Іўі, — Абу-Бекір Шабановіч.

 

Павіншаваць іўеўчан-мусульман,  правесці з імі святочны намаз прыехалі  пасол Турцыі ў Рэспубліцы Беларусь Кезбан Нілвана Дарама і пасол Палесціны ў Рэспубліцы Беларусь Халед Арыкат, а таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Маркевіч. 

 

IMG_0601.JPG

 

Госці горада мелі сустрэчу са старшынёй Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандрам Булаком, наведалі  музей нацыянальных культур, сфатаграфаваліся ля візіткі горада – памятнага знака верацярпімасці, талерантнасці і згоды іўеўчан розных веравызнанняў, здзейснілі экскурсію па гораду  з наведваннем  хрысціянскіх храмаў, усклалі кветкі да помніка ў гонар воінаў, партызан і мірных жыхароў, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, а затым адправіліся на богаслужэнне ў іўеўскую мячэць.

Іўеўчане і госці горада наведалі татарскія могілкі (мізар).

 

IMG_0595.JPG

 

У Цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся канцэрт татарскага ансамбля “Лейсан” і лепшых творчых калектываў Іўеўскага раёна. 

 

IMG_0632.JPGIMG_0640.JPGIMG_0648.JPGIMG_0704.JPGIMG_0722.JPGIMG_0749.JPGIMG_0803.JPG

 

 


газета "Іўеўскі край"