“Чытаем беларускіх песняроў”. Юнакі Гродзеншчыны паўдзельнічаюць у абласным конкурсе буктрэйлераў

Наши конкурсы 10 октября 17 1420
“Чытаем беларускіх песняроў”. Юнакі Гродзеншчыны паўдзельнічаюць у абласным конкурсе буктрэйлераў
b4468cc2b9f23dbfc3ba38b9bc22bcd5

Школьнікаў, навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі запрашаюць да удзелу ў абласным конкурсе буктрэйлераў “Чытаем беларускіх песняроў”. 

Як паведамілі арганізатары конкурсу - галоўнае ўпраўленне адукацыі аблвыканкама і абласны інстытут развіцця адукацыі, - конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі творчасці класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа і ў сувязі са 135-годдзем з дня іх нараджэння. 

Што патрэбна? 
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна выканаць творчую работу – буктрэйлер. Буктрэйлер – гэта невялікі відэаролік, складзены па матывах прачытанай кнігі або твора. Стварэнне буктрэйлера – гэта сучасны тэхнічны спосаб прадстаўлення кнігі, анатацыя кнігі ў відэафармаце, своеасаблівая рэклама, якая павінна здзіўляць, прыцягваць увагу да фактаў, сюжэтнай лініі, персанажаў з выкарыстаннем спецэфектаў, мастацкіх сродкаў выразнасці. 

Для гэтага неабходна падаць заяўку ў аргкамітэт. Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства работы і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства. Заяўкі і работы прымаюцца да 31 кастрычніка. Падвядзенне вынікаў – да 15 лістапада

http://grodnonews.by