Свіслач сустрэне герояў жніва. Каля 180 лепшых працаўнікоў палей і ферм атрымаюць узнагароды на абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2017»
Граматамі і грашовымі прэміямі будуць узнагароджаны пераможцы абласных спаборніцтваў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур, лёну, па нарыхтоўцы кармоў. Будуць адзначаны таксама пераможцы абласнога спаборніцтва за дасягненні высокіх паказчыкаў у галіне жывёлагадоўлі. Як паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама, на свята запрошаны каля трыццаці ветэранаў працы, якія шмат гадоў аддалі сельскай гаспадарцы. Яны атрымаюць узнагароды ад Гродзенскага аграпрамысловага саюза.
ГОРАД ХАРАШЭЕ
Дэлегацыі з розных куткоў вобласці сустрэнуць на мяжы Свіслацкага раёна песнямі і караваямі. Госці прымуць удзел у адкрыцці шматфункцыянальнай спартыўнай пляцоўкі і трэнажорнай пляцоўкі ў гарадскім парку, барцоўскай залы ў
спартыўнай школе, сімвала горада – графскага шпіля.
У райцэнтры ўжо абноўлены фасады адміністрацыйных будынкаў, дамоў, гандлёвых аб’ектаў. Вядзецца рамонт Дома культуры, дзе адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых працаўнікоў сяла. Дарэчы, у памяшканнях Дома культурыпасля рамонту размесціцца ЗАГС.
КВЕТКІ ЎПРЫГОЖЫЛІ
Прафсаюз работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў разам з упраўленнямі ЖКГ аблвыканкама правялі ў Свіслачы сёлетні конкурс прафесійнага майстэрства сярод рабочых зялёнага будаўніцтва «Дажынкi-2017». У ім прынялі ўдзел калектывы ЖКГ з розных раёнаў Гродзеншчыны і паказалі сваё майстэрства ў стварэнні кветкавых кампазіцый. Сямнаццаць жывых пано і тэматычных кампазіцый з кветак, дэкаратыўных раслін і кустоў з выкарыстаннем мармуровай крошкі, архітэктурных формаў атрымалі ў падарунак свіслаччане.
ГОНКІ КВАДРАЦЫКЛАЎ І ПАЛЁТЫ НАД ГОРАДАМ
Парад і гонка на пазадарожніках і квадрацыклах, паказальныя выступленні парашутыстаў, аглядныя палёты над горадам
на верталёце – гэтыя і іншыя забаўляльныя мерапрыемствы будуць арганізаваны на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла «Дажынкі».
Як паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Свіслацкага райвыканкама Ирына Паўлючэня, парад пазадарожнікаў і квадрацыклаў арганізуе ГА «ТРОФІ-клуб «Белавежскія зубры». Удзельнікі грамадскага аб’яднання, сярод якіх прадстаўнікі Беларусі, Літвы, Латвіі і Расіі, правядуць кальцавую гонку. Траса спаборніцтваў пройдзе праз Белавежскую пушчу. Экіпажы пераадолеюць лясныя і тарфяныя балоты, участкі гарыстай мясцовасці, меліярацыйныя каналы. Клуб таксама правядзе гульні-конкурсы на аўтатэматыку.
Мінскі аэраклуб ДТСА-АФ арганізуе паказальныя выступленні парашутыстаў. Акрамя таго, для жадаючых прапануюць аглядныя палёты над горадам на верталёце МІ-2.
Незабудуць і пра маленькіх удзельнікаў свята. Найбольш цікавай чакаецца інтэрактыўная гульня з гіганцкім робатам-трансформерам «Бамблби» 2,3 метра ў вышыню, які размаўляе і ходзіць.
ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ: