Артыстычныя сустрэчы “Радунскіх салавейкаў”

Знай наших! 03 октября 17 1568
Артыстычныя сустрэчы “Радунскіх салавейкаў”
belgr02__jpg

17 верасня ўзорны ансамбль танца “Радунскія салавейкі” шосты раз прыняў удзел у фестывалі “Артыстычныя сустрэчы” ў Беластоку.

Удзельнікаў музычнага свята шчыра віталі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Шумейка і намеснік старшыні галоўнага праўлення беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку Васіль Сегень. Яны выказалі шмат прыемных віншавальных слоў прысутным.

Дзевяць творчых калектываў Гродзеншчыны — з г. Гродна, Шчучынскага, Лідскага, Мастоўскага, Воранаўскага і Ваўкавыскага раёнаў — выконвалі польскія песні і танцы. А калектывы з Падляскага ваяводства з вялікім натхненням спявалі беларускія песні і віхурылі ў беларускіх танцах. Традыцыйна па завяршэнні  фестывалю і выканаўцы, і гледачы праспявалі “Piękna nasza Polska cała” і “Люблю наш край”.

Творчыя калектывы падаравалі гледачам яскравыя выступленні і добры настрой, а ўзамен атрымалі цёплыя ўражанні і гучныя апладысменты.

Францішка ГАБІС,

кіраўнік ўзорнага ансамбля танца “Радунскія салавейкі”.

Фото з архіва аўтара.