Міжнародная навуковая канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці” сабрала вядучых беларускіх і польскіх навукоўцаў і даследчыкаў у Беластоку

Принёманский регион 24 сентября 17 1467
Міжнародная навуковая канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці” сабрала вядучых беларускіх і польскіх навукоўцаў і даследчыкаў у Беластоку
5e369e842030467757f8bbe8812752b4

Арганізатарамі ХХIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Шлях да ўзаемнасці” выступілі Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы, кафедра філалогіі Універсітэта ў Беластоку, Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. 

Пленарнае пасяджэнне адкрыў намеснік старшыні галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Васіль Сегень. На канферэнцыі прысутнічалі консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку Вадзім Свярчкоў, дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве Міхаіл Рыбакоў, намеснік старшыні Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі, старшыня Саюза палякаў на Беларусі Мечыслаў Лысы, адзін з першых арганізатараў канферэнцыі прафесар Міхал Кандрацюк. 

З беларускага боку ў канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы з Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі, Беларускага фонду культуры ў Мінску, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Віцебскага ўніверсітэта імя П. Машэрава, Брэсцкага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. У выступленнях навукоўцаў з Гродна былі закрануты такія актуальныя тэмы, як навукова-культурнае супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы, значэнне кнігадрукарскага пачынання Францыска Скарыны для беларускага народа і яго культуры і іншыя. 

Нагадаем, аўтарытэтны навуковы форум праводзіцца з 1993 года па чарзе ў Беларусі і Польшчы. Тут абмяркоўваюцца праблемы гістарычных і сучасных узаемаадносін суседніх народаў, моўныя, літаратурныя, культурныя, навукова-адукацыйныя і іншыя сувязі краін. У мінулым годзе форум прымаў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, сёлета – Універсітэт у Беластоку. 

– Прэстыжны навуковы форум чарговы раз сабраў на беластоцкай зямлі навукоўцаў, усіх тых, хто неабыякава ставіцца да гісторыіі, культурных і моўных традыцый беларусаў і палякаў, – падкрэсліў у час адкрыцця канферэнцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Шумейка.–Без перабольшання можна сказаць, што пытанні, якія разглядаюцца і абмяркоўваюцца на канферэнцыі, зꞌяўляюцца актуальнымі і важнымі для асэнсавання мінулага і сучаснага народаў-суседзяў. Таму канцэпцыя мерапрыемства накіравана на замацаванне станоўчага вопыту суіснавання нашых народаў, на развіццё рознабаковых кантактаў паміж навукоўцамі, узбагачэнне сумесных культурных і духоўных традыцый. Міжнародная навуковая канферэнцыя мае свой выніковы эфект, які заключаецца не проста ў абмене думкамі і акрэсленні праблем, але і ў пошуку шляхоў іх вырашэння. 

DSCN0663.JPG 

Час правядзення цыклічных канфэрэнцый “Шлях да ўзаемнасці” – гэта заўсёды асаблівы і вельмі значны перыяд у жыцці навуковай і грамадскай супольнасцей памежных рэгіёнаў Беларусі і Польшчы, – адзначыў загадчык кафедры польскай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Яўгеній Панькоў. –На ХХIIIканферэнцыю сабраліся аднадумцы, прафесійная дзейнасць якіх датыкаецца з перспектывамі развіцця беларуска-польскага памежжа, міжнацыянальнай культурнай і гістарычнай спадчынай, а таксама сучаснасцю і будучыняй народаў-суседзяў.Удзельнікі навуковай сустрэчы атрымалі выдатную магчымасць для рэалізацыі творчых памкненняў, якія патрабуюць крэатыўнасці мыслення, багатага навукова-дыдактычнага досведу і, безумоўна, жадання працаваць і здзяйсняць сваё высокае прызначэнне – вучонага, даследчыка, педагога. 

Даклад Яўгенія Панькова датычыцца творчасці Чэслава Мілаша, польскага пісьменніка родам з-пад Вільнюса, нобелеўскага лаўрэата, які з асаблівым трапятаннем адносіўся дабеларуска-польска-літоўскага пагранічча. 

ТворчасцьЧэслава Мілаша – гэта свайго роду сінтэз беларускай, польскай і літоўскай культур. Таму даклад найлепшым чынам упісваецца ў тэматыку форума. 

Асаблівасць канферэнцыі ў тым, што практычна кожны выступаючы тут робіць свайго роду маленькае адкрыццё,– адзначыў Яўгеній Панькоў. – Кафедра польскай філалогіі прымае актыўны ўдзел у форуме. Да слова, мы рэдактуем матэрыялы зборнікаў, выдадзеных па выніках канферэнцый, што праходзяць у Гродна, часцей усяго на базе ГрДУ імя Янкі Купалы. 

DSCN0646.JPG 

Многія ўдзельнікі форуму адзначалі, што кожная канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці” – падзея ў навуковым свеце. Да таго ж яна носіць даверны характар. Гэта нагода падзяліцца тым, што зроблена за мінулы год. Вельмі часта даклады – гэта новае слова ў навуцы. Тут выступаюць знакамітыя вучоныя. А калі форум праходзіць у Гродне, у рабоце секцый прымаюць удзел студэнты, падчас правядзення ў Беластоку свае даклады прадстаўляюць польскія аспіранты. Для моладзі гэта добрая магчымасць заявіць пра сябе сярод знакамітых педагогаў. 

Як расказала загадчык кафедры беларускай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Алена Садоўская, традыцыйна фактычна палова членаў кафедры прымае ўдзел у рабоце канферэнцыі. Перш за ўсе для таго, каб сустрэцца з аднадумцамі, якія працуюць у рэчышчы тых праблем, што цікавяць філолагаў. Гэта магчымасць абмеркаваць не толькі навуковыя праблемы, але і ўвогуле ўсё тое, што датычыцца славянскіх моў увогуле. Тым больш, польская, беларуская і руская мовы маюць шмат блізкага і агульнага. У сувязі з гэтым у самых розных накірунках ідзе абмеркаванне таго, што цікавіць моваведаў. У прыватнасці, Алена Садоўская прадставіла на форуме цікавы накірунак – фразеалогію, які мае ўжо свае глыбокія набыткі, а таксама і шмат пытанняў, якія можна даследаваць і далей. 

– У пятнаццаты раз я прымаю ўдзел у канферэнцыі “Шлях да ўзаемнасці”, – расказаў кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Дзмітрый Лебядзевіч. – Я займаюся антычнай літаратурай, культурай старажытнай Грэцыі і старажытнага Рыма. Тэма майго выступлення -- антычная пародыя ў кантэксце новай беларускай літаратуры: генезіс і рэцэпцыя.Генезіс – гэта вытокі, карані, а рэцэпцыя – згадка, нагадванне, наследаванне. 

Доктар гістарычных навук, прафесар кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ імя Янкі Купалы Эдмунд Ярмусік у час форуму засяродзіў увагу на палітычным і гістарычным ўзаемадзенні дзвюх канфесій: праваслаўнай і каталіцкай. 

Традыцыйна па выніках канферыэнцыі выдаецца зборнік навуковых артыкулаў, які ўтрымлівае даклады па філалогіі, гісторыі, культуралогіі, эканоміцы, паліталогіі, этнаграфіі, турызме, што прагучалі падчас пленарнага і секцыйных пасяджэнняў. Такі зборнік выйдзе і пасля ХХIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Шлях да ўзаемнасці” ў Беластоку. 

DSCN0649.JPGDSCN0655.JPGDSCN0666.JPG
 


Фото аўтара

Ірына АНІКЕВІЧ