Сёння адкрыўся тыдзень культуры “Суквецце талентаў воранаўскага краю” (Будзе дапоўнена)

В посёлке 14 августа 17 1445
Сёння адкрыўся тыдзень культуры “Суквецце талентаў воранаўскага краю” (Будзе дапоўнена)
IMG_6169

Свята творчасці прыжылося на воранаўскай зямлі.

Першы яго дзень распачаўся з выстаў. Работы юных мастакоў раёна Ганны Воранавай, Маргарыты Жукоўскай і іх настаўніцы Гражыны Пецюн можна было ўбачыць у Воранаўскай раённай бібліятэцы. Тут жа былі  прадстаўленыі рукатворныя кнігі бібліятэкараў раёна, у “выданні” якіх яны выкарысталі фантазію і літаратурны густ. Зборнікі твораў Купалы, Коласа, Багдановіча з вокладкамі, аздобленымі каласкамі, зернем і высушанымі кветкамі. Можна было палістаць  старонкі з рукапіснымі тэкстамі і малюнкамі, выкананымі  алоўкам і фарбамі. І быць упэўненым: “надрукавана ” у  адзіным экзэмпляры.

Ва ўрачыстым адкрыцці тыдня прыняло ўдзел кіраўніцтва раёна, грамадскіх аб’яднанняў. Падчас мерапрыемтсва адбылося ўзнагароджванне пераможцы юбілейнага рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” ў намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання” Алены Вітукевіч, загадчыцы Пагародзенскай сельскай бібліятэкі. Цэнны падарунак яна атрымала з рук Віктара Роіка, старшыні раённага Савета дэпутатаў.

У завяршэнне дня гасцей чакала сустрэча з беларускай пісьменніцай, журналісткай, літаратурным крытыкам Ірынай Шатыронак і паэтам Мікалаем Сяровым.

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

1C9A1746 1C9A1748 1C9A1751 1C9A1754 1C9A1764 1C9A1770 1C9A1772 1C9A1773 1C9A1776 1C9A1779 1C9A1781 1C9A1795 1C9A1800 1C9A1807 1C9A1808 IMG_6149 IMG_6153 IMG_6156 IMG_6164