Пад мірным небам і песні льюцца звонка (Фота, дапоўнена)
— Галоўным прыярытэтам развіцця беларускі народ выбраў мірную працу, — зазначыў старшыня райвыканкама Мікалай Розум падчас уручэння перадавікам пасведачанняў аб занясенні на раённую Дошку Гонару і грашовых прэмій. — Сёння мы ўпэўнена глядзім у будучыню, дасягаем новых вышынь і гістарычных рубяжоў. Мы ведаем, што гарантыяй суверэннасці нашай дзяржавы з’яўляецца ўстойлівая эканоміка, і сваімі намаганнямі ўносім значны ўклад у развіццё Беларусі.
Гэтыя словы ў пойнай меры адносяцца і да нашых землякоў Валерыя Вінцкевіча, Станіслава Квеценя, Галіны Крывец, Людмілы Шчыглы, Юрыя Дубіцкага, Валерыя Рачко і іншых узнагароджаных, якія слаўна папрацавалі на ніве сельскай гаспадаркі, медыцыны, аховы правапарадку і ў іншых галінах народнай гаспадаркі. Удзячныя апладысменты гучалі і ў гонар працоўных калектываў раёна электрычных сетак, сельгаспрадпрыемства “Больцішкі”, Доцішскай сярэдняй школы, а таксама дружнай сям’і Свечка.
Свята на гарадскім стадыёне прадоўжылася вялікім тэматычным канцэртам “Квітней, мая Беларусь!” Пад мірным небам песні ліліся душэўна і звонка ў выкананні Аляксандра Кукіна, Сяргея Крываручкі, Анастасіі Войшніс, Іллі Прэснага, Аляксандра Мацюка… Суквецце талентаў пабачылі гледачы і падчас канцэртнай праграмы “Запрашаем на “Кадрылю”, “Чудо-страна детства” і “С песней по жизни”. Шмат вясёлых песен падарылі выхаванцы Воранаўскага цэнтра дзяцей і моладзі і навучэнцы сельскагаспадарчага каледжа.