“Пасланне Найсвяцейшай Панны Марыi з Фацiмы — шлях да пакаяння” (Обновлено)
Пад такім дэвізам 7-8 ліпеня ў Тракелях адбудуцца дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы нашых сем’яў.
7 лiпеня
21.00 — “Нешпары” ў гонар Маці Божай, унясенне фігуры Маці Божай Фацімскай. Даклад на тэму “100-годдзе фацімскіх аб’яўленняў: іх актуальнасць і значэнне для Касцёла і свету” (кс. Віталій Сярко, Санктуарый Шчучына);
22.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, эўхарыстычная адарацыя і марыйнае чуванне, акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Маці Божай і бласлаўленне Найсвяцейшым Сакрамантам;
23.30 — падрыхтоўка да святой імшы;
24.00 — святая імша і працэсія з фігурай Маці Божай Фацімскай.
8 лIпеня
02.00 — Ружанец з разважаннем Радаснай таямніцы;
03.00 — вяночак да Божай міласэрнасці з разважаннем;
04.00 — традыцыйныя спевы;
05.00 — канцэрт гурта “OPEN”;
06.00 — гадзінкі ў гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі;
07.00 — падрыхтоўка да святой імшы;
07.30 — святая імша (святары-юбіляры і новапрэзбітары);
09.00 — Ютрань (ранішняя малітва) з супольных тэкстаў аб Маці Божай;
09.30 — падрыхтоўка да святой імшы (выступленне хора “Cantate Domino”);
10.00 — святая імша і акт аддання дыяцэзіі ў апеку Маці Божай, якія правядзе Архіепіскап Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.
Для жадаючых прыняць удзел у пешым паломніцтве
З г.п.Воранава моладзь, якая возьме ўдзел у начной малітве, выходзіць 7 ліпеня ў 15.30 пасля Святой імші, астатнія вернікі збіраюцца каля касцёла 8 ліпеня да 03.30. Далучайцеся!
Рэйсавыя маршруты да месца правядзення ўрачыстасцяў
7 і 8 ліпеня для жадаючых прыняць удзел у «Тракелянке» будзе ажыццяўляцца рэйс па маршруце Воранава-Тракелі і назад.
Адпраўленне 7 ліпеня (пятніца) ад АС «Воранава» ў 20.00, адпраўленне ад ОП «Тракелі» ў 02.00.
Адпраўленне 8 ліпеня (субота) ад АС «Воранава» ў 8.30, адпраўленне ад ОП «Тракелі» ў 12.30.
Да ўвагі суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці
Для ўдзелу ў выязным гандлі пры правядзенні ўрачыстасцяў у аг.Тракелі 7-8 ліпеня 2017 г., просьба падаваць заявы да 04.07.2017 з указаннем віду дзейнасці і кантактных тэлефонаў на электронную пошту glatarevich@mail.ru ці тэл./факс 8 (015 94) 2-13-87.