Над Тракелямі ліліся песні гарманістаў (Обновлено)

Социальная сфера 11 июня 17 2113
Над Тракелямі ліліся песні гарманістаў (Обновлено)
DSCN1085

Творчая знаходка Года культуры — цыкл масавых мерапрыемстваў у аграгарадках Воранаўшчыны, якія замацоўваюцца як брэндавыя. Прайшлі і запомніліся вяскоўцам святы: бліноў у Пераганцах, Юзафа — у Беняконях, мнагадзетных сем’яў  — у Паляцкішках, дзіцячай творчасці —  у Гірках. У мінулую нядзелю фэст завітаў і ў Тракелі.

Святочнае мерапрыемства “Іграй, гармонік!” сабрала жыхароў аграгарадка і гарманістаў з розных куткоў раёна, якія ў прысутнасці шматлікіх гледачоў змагаліся за званне лепшага. Браніслаў Чапля (аг. Канвелішкі), Віктар Казлоўскі (аг. Жырмуны), Дзяніс Мацук з (аг. Тракелі), Анжаліка Андрушкевіч (в. Бастуны), Юрый Стралінскі (Воранава), Андрэй Мікша і Анастасія Козел (аг.Пагародна). Сярод сямі канкурсантаў былі і дзяўчаты. Спрытна і элегантна яны ўпраўляліся з важкім інструментам. Музыкантам трэба было выканаць традыцыйную музычную кампазіцыю, павесяліць гасцей прыпеўкамі, сыграць творы сучасных аўтараў. Гучнымі апладысментамі дзякавалі канкурсантам за душэўную ігру вяскоўцы, асабліва шчодра адорвалі імі свайго земляка-гарманіста. Аднак самую няпростую задачу — вызначыць пераможцаў — павінна было вырашыць журы пад старшынствам Таццяны Цехановіч, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Бясспрэчна, самым артыстычным прызналі Браніслава Чаплю, музыкантам-віртуозам — Дзяніса Мацука. Трэцяе месца заняў Віктар Казлоўскі, другое — Анастасія Козел. Перамог у раённым конкурсе гармаістаў Юрый Стралінскі.

На гэтым свята не закончылася. Яго прадоўжыла канцэртная праграма выканаўцаў і калектываў эстраднай творчасці клубных устаноў раёна, працавалі дзіцячыя атракцыёны, гандаль. Свае вырабы прывезлі мясцовыя майстры і нават гандляры з Міру. Яны прапаноўвалі ўрыгожыць дзіцячыя тварыкі малюнкам у тэхніцы аквагрыму, пакатацца на кані і восліку.

Арганізатары мерапрыемства выказалі надзею, што свята гарманістаў прыжывецца ў Тракелях і штогод у другую нядзелю чэрвеня будзе збіраць тут артыстаў і мясцовых жыхароў. А ў канцы месяца брэндавае свята завітае ў Жырмуны.

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Фота аўтара.

DSCN1215 DSCN1082 DSCN1083 DSCN1085 DSCN1088 DSCN1095 DSCN1098 DSCN1102 DSCN1106 DSCN1110 DSCN1112 DSCN1115 DSCN1118 DSCN1119 DSCN1123 DSCN1124 DSCN1128 DSCN1129 DSCN1139 DSCN1141 DSCN1159 DSCN1164 DSCN1169 DSCN1179 DSCN1185 DSCN1194 DSCN1203 DSCN1207 DSCN1209 DSCN1212 DSCN1213 DSCN1214