Гальшаны рыхтуюцца да свята (+Праграма фестывалю)

Страницы истории 25 апреля 17 1788
Гальшаны рыхтуюцца да свята (+Праграма фестывалю)
4d38339e1e9960512f180ec869825d44
Крыху больш за месяц засталося да правядзення фестывалю «Гальшанскі замак», які традыцыйна збірае аматараў сярэднявечнай культуры з усёй краіны ля старажытных муроў у Гальшанах.

 

У суботу, 20 мая, у восьмы раз мястэчка будзе прымаць шматлікіх гасцей. У гэтым годзе фестываль прысвячаецца 595-годдзю з дня ўступлення ў шлюб Соф’і Гальшанскай і караля Польшчы Ягайлы. Таго, хто завітае на мерапрыемства, чакае шмат прыемных сюрпрызаў. Аб праграме, а таксама, як адбываецца падрыхтоўка да святкавання, ішла размова падчас пасяджэння арганізацыйнага камітэта, што прайшоў пад старшынствам кіраўніка раёна Міраслава Сарасека ў бібліятэцы аграгарадка.

 

Разам са старшынёй сельвыканкама Войцехам Коўзанам і кіраўнікамі арганізацый, якія будуць задзейнічаны ў правядзенні фэсту, перш былі абмеркаваны пытанні навядзення парадку ў населеным пункце: фасады адміністрацыйных будынкаў, платы, дамы мясцовых жыхароў, вуліцы павінны мець належны стан. Дзе будуць размяшчацца прыпынкі для аўтобусаў, як будзе ажыццяўляцца падвоз людзей, як вырашыць пытанне з працай абменнага пункта валюты, арганізацыя аховы правапарадку і бяспека людзей, работа аб’ектаў грамадскага харчавання — гэтыя і іншыя пытанні былі высветлены падчас сустрэчы.

 

Што тычыцца непасрэдна фестывалю, то была вынесена прапанова арганізаваць у дзень свята для гасцей экскурсіі па замку з расповедам легенд і паданняў пра мястэчка. Гэту задачу ўскласці на экскурсаводаў мясцовага школьнага музея. Падчас абвесткі праграмы фэсту начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людміла Каханоўская адзначыла, што разам з традыцыйнымі нумарамі праграмы (развучваннем сярэднявечных танцаў, выступленнем рыцарскіх клубаў, турнірам лучнікаў) гасцей чакае «начны штурм крэпасці», коннае шоу, канцэртныя праграмы з удзелам гуртоў «Восьмыдзень», HardWood, Cad Goddeu. Урачыстае ўскладанне кветак да памятнага знака ў гонар Соф’і Гальшанскай запланавана правесці з удзелам школы званароў Беларусі.

 

Завітае ў Гальшаны на свята легендарны беларускі гурт «Стары Ольса» і яго лідар Зміцер Сасноўскі.

 

У гэты дзень у мясцовым Доме культуры пройдзе ў другі раз адкрыты фестываль-конкурс для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту «Вясёлы Жужа».

 

Завершыцца мерапрыемства ля сцен замка святочным феерверкам.

 

 


ПРАГРАМА 

фестывалю «Гальшанскі замак — 2017», 

прысвечанага да 595-годдзя з часу ўступлення ў шлюб Соф’і Гальшанскай

20 мая 2017



8.00 Святочныя літургіі ў гонар Соф’і Гальшанскай — родапачынальніцы дынастыі Ягеллонаў (праваслаўная царква, касцёл агр. Гальшаны)

9.00 Адкрыты фестываль-конкурс для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту «Весёлый Жужа» (АК і ВЧ агр.Гальшаны)

12.00 Конкурс вершаў пра Гальшаны гісторыка-патрыятычнага напрамку (пляцоўка каля АК і ВЧ агр.Гальшаны)

12.00 Экскурсія дэлегацый у гісторыка-краязнаўчы музей Гальшанскай сярэдняй школы (Гальшанская сярэдняя школа)

13.00 Урачыстае ўскладанне кветак да помніка Соф’і Гальшанскай з удзелам школы званароў Беларусі (пляцоўка каля помніка)

13.10 Тэатралізаванае мастацка-гістарычнае шэсце па маршруце «помнік Соф’і Гальшанскай — руіны Гальшанскага замка»

 

Руіны былога замка Сапег, аг. Гальшаны 

13:30 – 23:00 Пляцоўка «Цэнтральная сцэна».

 

13:30 Тэатралізаваны пралог “Фестываль вітае гасцей”

14:00 Інтэрактыўны спектакль «Юр’е і Цмок» вандроўнага тэатра “Вір” (г.Мінск).

17:00 Майстар-клас па сярэднявечных танцах (танцавальны калектыў “Soleil” г. Мінск)

18.00 Выступленне гурта «Восьмыдзень»

19.00 Выступленне гурта «HardWood»

19.40 Узнагароджанне ўдзельнікаў фестывалю і пераможцаў турніраў.

20:00 Выступленне гурта «Cad Goddeu»

21:00 Выступленне гурта «Стары Ольса»

22.00 Начны штурм крэпасці

22:30 Феерверк.

 

14:30-17:00 Пляцоўка “Рыцарскі стан” 

(прадстаўленне з удзелам ваенна-гістарычных і рыцарскіх клубаў з гарадоў Мінск, Гродна, Ліда, Навагрудак і іншых).

 

14:30 — Конны турнір (стральба з лука, кіданне дрота на галопе, рубка мячом капусты і яблыка, нанізванне кальца на дзіду, падняцце хусткі з зямлі дзідай, зшыбка на конях).

15:30 — Турніры (рыцарскі турнір, турнір 5 на 5), бугурты (масавыя бітвы рыцараў).

17:00- Тэатралізаванае коннае шоу «Крылатыя ваяры ВКЛ» (конна-спартыўны клуб “Залатая шпора” г. Мінск).

17:30 -Турнір лучнікаў.

 

На працягу мерапрыемства працуюць пляцоўкі:

 

Пляцоўка “Запрашаем у гульні”

— рыцарскія гульні і паказальныя выступленні клуба славянскіх адзінаборстваў «Арыдан» (г. Гродна);

— майстар-класы па хадзьбе на старадаўніх хадулях (вулічны тэатр «Вір» г. Мінск);

— аквагрым з беларускімі арнаментамі;

— малюнкі каляровым пяском;

— шаржыст;

— чаканка манет ;

— паказальныя паядынкі беларускай шляхты з навучаннем усіх жадаючых;

— кіданне баявых дроцікаў у саламяную мішэнь;

— кіданне дзідаў, нажоў;

— лучны цір.

 

13:00-20:00 Пляцоўка «Горад майстроў»

(выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, майстар-класы па дэкаратыўных відах народнай творчасці, традыцыйных для рэгіёну).

 

13:00-20:00 Дзіцячая пляцоўка

(дзіцячыя атракцыёны).

 

13:00-20:00 Пляцоўка «Іпадром»

(рыцарскі лагер, лагер лучнікаў і коннікаў, катанне на конях).

 

13:00-22:00 Пляцоўка грамадскага харчавання

(міні-кафэ, гандлёвыя палаткі).

 

Кошт квітка: дарослы: 10 руб., дзіцячы: 7 руб.

 

Праграма фестывалю можа карэктавацца па меркаванні арганізатараў.

 

 

 


 


Фото www.osh.by

Раённая газета "Ашмянскі веснік" (Аліна САНЮК)