Вясну ў “Ё-МАЁ” гукалi

Социальная сфера 31 марта 17 2067
Вясну ў “Ё-МАЁ” гукалi
IMG_0035

У апошнія гады краязнаўчая дзейнасць усё актыўней уваходзіць ў сістэму навучання і выхавання дзяцей і моладзі. Менавіта таму супрацоўнікі Радунскага раённага цэнтра турызму, краязнаўства і экалогіі ў сваёй рабоце ставяць акцэнт на масавы ўдзел моладзі ў турысцка-краязнаўчай рабоце. На гэты раз дзеці былі запрошаны ў сядзібу “Ё-маё” на гуканне вясны. Гэты беларускі звычай мае глыбокія карані. Гукаць вясну — значыць заклікаць птушак, сонца і  багаты ўра-джай. Удзельнікаў свята гасцінна вітала Гаспадыня, а ёй дапамагалі Скамарохі ды Баба Яга. Сонечнае надвор’е, цікавыя гульні, забавы — усё спрыяла добраму настрою. Дзеці сус-тракалі вясну, упрыгожвалі дрэвы каляровымі стужкамі, гулялі ў цікавыя гульні: перацягвалі канат, спаборнічалі ў кіданні мётлаў, а таксама вучыліся парыцца ў бані.

— Правесці выхадны ў такім цікавым месцы, дзе можна акунуцца ў казку, — гэта лепшае, што з намі магло здарыцца, — падзялілася сваімі ўражаннямі вучаніца 7 класа Клайшанскай БШ Юліана Бартось. — Свята атрымалася вельмі цікавым і вясёлым. Дзякуй гаспадарам сядзібы, мы бу-дзем чакаць новага запрашэння.

Наталья ИВУТЬ.