Все дороги ведут в Вороново (фото)

Актуально 18 ноября 16 2705
Все дороги ведут в Вороново (фото)
img_4415

Добрай раніцы, шаноўныя землякі, аматары інтэрнэт-прасторы!

Сёння, 18 лістапада, усе дарогі Прынямоння зыдуцца ў сталіцы абласных “Дажынак-2016” — Воранаве. Горад не спіць ужо даўно, мабыць, гадзін з 5… Работнікі раённых філіялаў абласнога райспажыўсаюза з усёй Гродзеншчыны наводзілі парадак у гандлёвых палатках з прамысловай і харчовай прадукцыяй, каб паказаць свой тавар ва ўсёй красе. Стараліся і рамеснікі, асартымент вырабаў якіх цяжка і пералічыць… Адным словам, раённы цэнтр рыхтаваўся і быў гатовы ўжо прыняць шматлікіх гасцей як з далёкіх, так і блізкіх мясцін.

Дарэчы, першыя, самыя паважаныя госці —працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК — на воранаўскую зямлю пачалі прыбываць а 9 гадзіне. У аграгарадку Забалаць сустракалі дэлегацыі Гродзенскага, Шчучынскага, Бераставіцкага, Свіслацкага, Ваўкавыскага, Мастоўскага  раёнаў і г. Гродна. У аграгарадку Тракелі шчыра віталі аграрыяў Навагрудскага, Іўеўскага, Ашмянскага, Смаргонскага і Астравецкага раёнаў. Хлебам-соллю, бадзёрымі песнямі і музыкай таксама сустрэлі на Жырмунскім падворку лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі з Лідчыны,Зельвеншчыны, Слонімшчыны,  Дзятлаўшчыны і Карэлічаў.

— Наша дэлегацыя прадстаўлена 10-ю аграрыямі раёна. На свята едзем у цудоўным настроі, з задавальненнем і пачуццём гонару ад таго, што працаўнікі вёскі як падабае выканалі свой хлебаробскі абавязак і ўнеслі важкі ўклад у агульны каравай Гродзенскай вобласці, — з радасцю зазначыў начальнік сельскай гаспадаркі і харчавання Слонімскага райвыканкама Васіль Еўстратавіч Сямёнаў. — Праца нашях сяльчан хаця і вельмі складаная і цяжкая, але пачэсная. Хачу пажадаць у першую чаргу ўсім, хто шчыруе на беларускай ніве, хто па-сапраўднаму адданы сваёй Айчыне, здароўя, поспехаў, зямнога дабрабыту і святочных усмешак.

Добрага настрою, весялосці і ўсім вам, хто зараз на нашым сайце. Прыходзьце, прыязджайце ў Воранава. Свята як раз толькі распачынаецца!

Аб самых значных падзеях фестывалю-кірмашу будзем вас інфармаваць у рэжыме рэальнага часу.

img_4421 img_4388 img_4392 img_4397 img_4398 img_4399 img_4402 img_4405

img_4430 img_3472 img_3478 img_3479 img_3480 img_3485 img_3486 img_3489 img_4428