Праграма абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі – 2016” 18.11.2016г. г.п.Воранава

Праграма абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі – 2016” 18.11.2016г. г.п.Воранава


Вуліца Савецкая

9.00

- Святочная выстаўка-продаж харчова-прамысловых тавараў “Воранаўшчына гасцінная”.

- Выстаўка-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва“Жыватворныя крыніцы”.

Вуліца Кастрычніцкая

- Выстаўка-кірмаш сельскагаспадарчай прадукцыі “Слаўлю працу тваю, хлебароб!”.

Плошча, вуліца Савецкая

10.00 - Выстаўка-конкурс караваяў раенаў Гродзенскай вобласці “Жыві, яго Вялікасць Хлеб!”.

11.00 - Святочны канцэрт творчых калектываў Гродзенскай вобласці “Свята склікае сяброў”.

16.00 - Канцэртная праграма калектываў і выканаўцаў эстраднай творчасці Гродзенскай вобласці “Палітра талентаў”.

18.30 - Рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Мы – вместе” з удзелам фіналістаў рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новые имена Беларуси” і зорак беларускай эстрады.

21.00 - Святочны феерверк.

Вуліца Юбілейная

11.00 - Святочны канцэрт творчых калектываў Гродзенскай вобласці “Роднай зямлі шматгалоссе”.

13.00 - Пастраенне святочнай калоны ўдзельнікаў урачыстага шэсця пераможцаў абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2016 года.

Гарадскі цэнтр культуры

10.00 - Выстаўка-прэзентацыя прамысловага патэнцыялу прадпрыемстваў Воранаўскага раёна (2 паверх).

13.30 - Цырымонія святочнага адкрыцця абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2016”.

14.00 - Цырымонія ўручэння прэмій пераможцам спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2016 года “Са святам, людзі працы!”

Гарадскі парк

10.00

- Выстаўка тэматычных сельскагаспадарчых падворкаў раёнаў Гродзенскай вобласці “Будзь здаровы, гаспадар, будзь здарова, гаспадыня!”.

- Спартакіяда Гродзенскай вобласці для вясковых жыхароў “Залаты колас”.

11.00

- Цырымонія адкрыцця гарадскога парку.

- Фальклорная пляцоўка “Ад зерня да каравая”.

- У госці запрашае “Гульнёвы падворак”:​ дзіцячыя атракцыёны, ​ дзіцячыя музычна-забаўляльныя праграмы .

16.00 - Рэтра-дыскатэка “А музыка гучыць…”

Школьны стадыён, вуліца А.Канарчыка

11.00

- Культурна-сельскагаспадарчыя спаборніцтвы “Вясковая вясёлая эстафета”.

- Абласны праект “Вясковыя “Алімпійскія” гульні”.