Віншаванне у дзень мацi

С праздником 14 октября 16 2607
Віншаванне у дзень мацi


Маці — святое слова для кожнага чалавека. Яно заўсёды суправаджае нас па складанай дарозе жыцця. А таму для маці — самыя сардэчныя словы, самыя прыгожыя кветкі, і не толькі ў свята.

Ёсць такая місія на Зямлі, якая цалкам належыць жанчыне: стаяць ля калыскі, абараняць агеньчык новага жыцця, уводзіць маленькага чалавечка ў свет і дапамагаць яму зрабіць першыя крокі. Маці жыве яго подыхам, яго слёзамі і ўсмешкамі.

Кожную хвіліну ў свеце нараджаюцца тры чалавекі. Сёлета за 9 месяцаў у раёне зарэгістравана 190 дзяцей: хлопчыкаў — 94, дзяўчынак — 96. У чатырох матуль нарадзілася — па пятаму дзіцяці, у 7 — па чацвёртаму, у 34 — па трэцяму, у 71 — па другому дзіцятку, а 70 жанчын упершыню зведалі шчасце мацярынства.

Нараджэнне дзіцяці — вялікі цуд і вялікая радасць для бацькоў. Але колькі патрэбна працы, бяссоных начэй, каб з маленькага цёплага камочка выгадаваць і выхаваць сапраўднага чалавека. Трэба пастарацца, каб Дзень маці стаў своеасаблівым днём удзячнасці. Каб у гэты дзень кожны сын і дачка былі сумленнымі і сказалі сабе: як даўно мая матуля не адпачывала, не атрымлівала падарункі, як даўно я ёй не тэлефанаваў, не прыязджаў.

Няхай гэты дзень пачнецца для кожнага з візіта да маці.

Дарагія жанчыны!

Сардэчна віншую вас з цудоўным святам! Няхай кожнай з вас часцей гавораць цёплыя словы вашы любімыя дзеці, а сямейнае шчасце і добрыя адносіны спадарожнічаюць вам усё жыццё.

Рэгіна МІЛЮШКЕВІЧ,

начальнік аддзела ЗАГС Воранаўскага райвыканкама.