Сёння ў Смаргонскім райвыканкаме прыём грамадзян па асабістых пытаннях праводзіў Памочнік Прэзідэнта РБ – Сяргей РАЎНЕЙКА
З разнастайнымі праблемамі звярнуліся сем чалавек. Звароты тычыліся пераразліку пенсіі, ільготнага крэдытавання для будаўніцтва жылля мнагадзетнымі сем’ямі, аптымізацыі ў сельсаветах, несвоечасовай выплаты зарплаты і іншых пытанняў. Падчас гутаркі Сяргей Васільевіч абяцаў, што вывучыць дасканала прапановы і не адну з іх не пакіне без увагі. У дачыненні да мясцовых улад памочнік прэзідэнта выказаў пажаданне, каб усё абяцанае выконвалася ў вызначаны тэрмін.
Падрабязная справаздача будзе надрукавана ў газеце “Светлы шлях”.
Ала СТРАШЫНСКАЯ.
Фота аўтара.
http://www.shliah.by/