Адкрылi свайго Шамякiна

Адкрылi свайго Шамякiна


Напярэдадні юбілея І.П. Шамякіна супрацоўнікі Воранаў-скай раённай бібліятэкі раскрылі воранаўскім школьнікам непаўторны свет неў-міручай спадчыны пісьменніка. Незвычайны ўрок атрымаўся ў настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Ганны Эдвардаўны Войшніс і вучняў 9 “Б” класа Воранаўскай школы. Сустрэча ў бібліятэцы паспрыяла адкрыццю імі свайго Шамякіна.

З вехамі жыцця і творчасці народнага пісьменніка Беларусі пазнаёмілі вядучыя Рэгіна Мар’янаўна Скрыдалевіч і Карына Мікалаеўна Пашкевіч. Ёсць творца, за кнігамі якога ў савецкія часы выстройваліся вялізныя чэргі. А што можна пачытаць? На гэтае пытанне адказала Таццяна Уладзіміраўна Блажэвіч. Яна таксама параіла вучням звяртацца не толькі да кніг, але і да часопісаў “Полымя”, “Нёман”, “Роднае слова”, дзе разам з творамі іншых аўтараў друкуюцца і І. Шамякіна.

Думаю, многім чытачам цікава, як узнікаюць творы. Аб гэтым па сродках кінастужкі “Імгненні жыцця”, які дэманстраваўся прысутным, расказаў сам пісьменнік. Жыццё падказвала яму сюжэты, але, канешне ж, дапамагала і багатая творчая фантазія. А ў тым, што яна са-праўды багатая, можна і сёння пераканацца за шматлікімі шамякінскімі кнігамі.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.