Гурт «Ave» наведаў Радунскую школу-інтэрнат

Духовность 22 января 16 1961
Гурт «Ave» наведаў Радунскую школу-інтэрнат


16 студзеня музычны гурт «Ave» Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведаў школу-інтэрнат у Радуні. Добры настрой дзяцей, іх радасныя і адкрытыя ўсмешкі на тварах гаварылі аб тым, што дзеці з нецярпеннем чакалі прыезду семінарыстаў. Яны падрыхтавалі для гасцей тэатральную пастаноўку аб Божым Нараджэнні.

Сустрэча была цікавай і насычанай. Выхаванцы паслухалі канцэрт гурта «Ave», а пасля бавілі час гульнямі, сумеснымі спевамі і размовамі.  Напрыканцы ўсе атрымалі салодкія падарункі.

Такія сустрэчы, па словах навучэнцаў семінарыі, вельмі важныя і патрэбныя як для тых, хто рыхтуецца да святарства, так і для дзяцей, якім неабходны ўвага і клопат.

Наталля ІВУЦЬ.

Фота з сайта Catolik.by.