ПРАГРАМА абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015”

Актуально 10 ноября 15 1635
ПРАГРАМА абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015”


13 лістапада 2015 года горад Дзятлава

9.00 Святочная выставачна-гандлёвая экспазіцыя “Дзятлаўская гасціная”:

* выстава-продаж харчовых і прамысловых тавараў;

* выстава-продаж прадукцыі майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Скарбаў россып залаты” (вул. Савецкая).

10.00 Выстава-прэзентацыя прамысловага патэнцыялу прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна (Цэнтр культуры, 2-гі паверх).

10.00 Выстава тэматычных падворкаў раёнаў Гродзенскай вобласці “Якія мы гаспадары, такія нашы і двары” (парк каля Цэнтра культуры).

10.00 Спартыўныя спаборніцтвы сярод вясковых жыхароў Гродзенскай вобласці (стадыён “Колас”):

* фінал летняй спартакіяды сельскіх жыхароў Гродзенскай вобласці.

11.00 Культурна-сельскагаспадарчыя спаборніцтвы “Вясковая вясёлая эстафета” (вул. Савецкая).

11.00 Святочны канцэрт “Спявай, чароўная Зямля!” — выступленне творчых калектываў Гродзенскай вобласці (пл. 17 Верасня).

11.00 Парк актыўнага адпачынку (парк каля Цэнтра культуры).

11.00 У госці запрашае “Дзіцячы гарадок” (стадыён “Колас”):

* працуюць дзіцячыя атракцыёны, электрамабілі;

* продаж цацак, салодкай ваты;

* гульнёвыя праграмы.

14.00 Пастраенне святочнай калоны ўдзельнікаў урачыстага шэсця пераможцаў абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2015 года (вул. Савецкая).

14.30 Цырымонія святочнага адкрыцця абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015” (Цэнтр культуры).

15.00 Цырымонія ўручэння прэмій пераможцам спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2015 года і святочны канцэрт “Людзям працы — гонар і пашана” (Цэнтр культуры).

17.30 Канцэрт поп-фольк групы “Беларускі гасцінец” (пл. 17 Верасня).

18.30 Канцэрт фіналістаў Рэспубліканскага вакальнага конкурсу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Новыя галасы для лю-бімай краіны” ў рамках Рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі ФПБ “Мы — разам!” (пл. 17 Верасня).

20.20 Канцэртная праграма эстрадных выканаўцаў Гродзенскай вобласці “На эстраднай хвалі” (пл. 17 Верасня).

21.00 Святочны феерверк.

21.10 Моладзевая эстрадная праграма “Мы — разам” (пл. 17 Верасня).

Аргкамітэт.