На цябе, наша моладзь, надзея!

С праздником 01 сентября 15 3098
На цябе, наша моладзь, надзея!


1 верасня за парты селі больш за 3 000 вучняў Воранаўшчыны. У гэты дзень прыўзняты святочны настрой панаваў на лінейках, пры-свечаных Дню ведаў. Каб раздзяліць радасць падзеі з настаўнікамі, бацькамі і навучэнцамі, на свята першага званка ва ўсе навучальныя ўстановы прыехалі прадстаўнікі раённай улады і дэпутацкага корпуса. У Забалацкім навучальна-педагагічным комплексе віталі гасцей 267 дзяцей, з іх 22 — першакласнікі.

Дзіцячыя звонкія галасы сцішыліся — урачыстая лінейка адкрыта. Права падняць Дзяржаўны сцяг было дадзена пераможцам і прызерам рэспубліканскага, абласнога і раённага этапаў алімпіяд Эдуарду Вільчэўскаму, Яўгену Ненартовічу і Яне Пекар. Напэўна, не было такога дарослага, які б з замілаваннем не назіраў за маленькімі героямі свята — першакласнікамі. Пад мудрым кіраўніцтвам першага настаўніка Іны Ігараўны Краўчук яны пачнуць здабываць веды. А пакуль прымалі падарункі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прыемны сюрпрыз для трэця-класніка Іллі Канавалава падрыхтавалі журналісты “Воранаўскай газеты”. Галоўны рэдактар Таццяна Паўлаўна Дудко перадала хлапчуку ранец са школьнымі прыналежнасцямі. Дырэктар школы Віталій Антонавіч Мікша ўручыў дыпломы падлеткам, якія прымалі ўдзел у моладзевым конкурсе па айчыннай гісторыі “70 год Перамогі СССР над фашысцкай Герма-ніяй: памяць, веліч, доўг”: На-дзеі Суркант, Яўгену Краеўскаму, Юлі Руцкай і Наталлі Мармыш, а таксама пераможцам абласнога этапу алімпіяд Яўгену і Кацярыне Ненартовічам.

Вучні Забалацкага НПК азнаменавалі пачатак акцыі “Марафон ведаў гісторыі вайны” флэшмобам “Маё пасланне роднай краіне”, а затым адпусцілі ў неба рознакаляровыя паветраныя шары са шчырымі пажаданнямі Радзіме. Адзінаццацікласнік Дзмітрый Сяргей і першакласніца Яна Шлавенец першым званком абвясцілі аб пачатку новага навучальнага года.

Далей вучні заспяшаліся на першы ўрок. У Год моладзі адпаведна была абрана і тэма: “На цябе, наша моладзь, надзея!”. Сваімі планамі на будучыню падчас гутаркі дзяліліся дзесяцікласнікі з класным кіраўніком Галінай Чаславаўнай Ненартовіч. Добрых і шчырых памкненняў было мноства. А пад-трымаць іх ёсць каму — на дзяржаўным узроўні прымаюцца ўсе заходы па развіцці моладзевай палітыкі.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.