Курс педагогаў — плённае рознабаковае супрацоўніцтва

В посёлке 28 августа 15 2987
Курс педагогаў — плённае рознабаковае супрацоўніцтва


Менавіта гэтая ідэя стала лейтматывам традыцыйнай жнівеньскай нарады, на якую са-браліся ў Воранаўскім цэнтры культуры і вольнага часу педагогі з усяго раёна. Сённяшняй установе адукацыі неабходна шукаць партнёраў, калег-аднадумцаў, развіваць розныя формы ўзаемадзеяння і абмену вопытам з імі. У гэтым кірунку паспяхова рухаюцца многія ўстановы раёна, аб чым пераканаўча сведчаць іх дасягненні.

У жнівеньскай нарадзе прыняла ўдзел не толькі педагагічная грамадскасць — настаўнікі і адміністрацыя ўстаноў, але і кіраўнікі арганізацый раёна, прадстаўнікі органаў мясцовай улады: старшыня Воранаўскага райвыканкама М.А. Розум, старшыня раённага Савета дэпутатаў В.В. Роік, госці — рэктар БДУ С.Ул. Абламейка, загадчык кафедры эканамічнай геаграфіі Беларусі і краін са-дружнасці СНД БДУ Г.З. Озем, старшыня Гродзенскага абласнога прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі В.В. Грышэчка, старшыня РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі аддзела адукацыі, спорту і турызму Астравецкага раёна Л.В. Ярмоліч.

Мерапрыемства пачалося з арыгінальнай выставы ў холе цэнтра: установы адукацыі Воранаўшчыны прэзентавалі ўласную метадычную прадукцыю, рукатворныя шэдэўры з дрэва і спадручных матэрыялаў, што ўразілі ўдзельнікаў нарады сваёй разнастайнасцю і непаўторнасцю.

Сёлета вялікая сям’я педагогаў Воранаўшчыны папоўнілася 26 маладымі спецыялістамі,  якія таксама выбралі высакародную, адказную і цікавую прафесію, у аснове яе — навука, майстэрства і мастацтва. Цёплымі апладысментамі прывітала зала пачынаючых педагогаў.

Адметна, што раённая канферэнцыя прайшла ў незвычайным фармаце — без звыклых дакладаў і абмеркаванняў. Лаканічны тон мерапрыемству задала Алена Янаўна Ганевіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Воранаўскага райвыканкама, пакінуўшы за межамі свайго выступлення па-драбязную лічбавую справаздачу аб выніках мінулага навучальнага года (з ёю педагагічная грамадскасць азнаёмілася загадзя). Яна адзначыла ўцэлым станоўчую дынаміку развіцця сістэмы адукацыі раёна.

Аб гэтым сведчаць вынікі работы па важных накірунках, на якія быў зроблены акцэнт у папярэднім навучальным годзе. Асаблівая ўвага надавалася функцыянаванню дашкольных устаноў: іх інфарматызацыі, умацаванню матэрыяльна-тэхні-чнай базы, стварэнню бяспечных умоў выхавання.

На належным узроўні арганізаваны навучальны працэс ва ўстановах. Вучні 9-11 класаў справіліся з экзаменацыйнымі заданнямі, і большасць з іх пацвердзіла або палепшыла вынікі за год. Пасведчанне з выдатнымі адзнакамі атрымалі 26 школьнікаў, узнагароджаны залатымі і сярэбраным медалямі 25 выпускнікоў, 70 адзначаны па-хвальнымі лістамі за паспяховае вывучэнне асобных дысцыплін. Большасць выпускнікоў сярэдніх школ (амаль 60%) прадоўжыць вучобу ў ВНУ краіны.

Працягвалася сістэмная работа па выяўленню, падтрымцы і развіцці здольнасцей адораных і таленавітых дзяцей. Павысіліся колькасць (10) і якасць дыпломаў па выніках абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды 2015 года. Асабліва паспяховым атрымаўся яе заключны этап, на якім удалося дасягнуць самых высокіх вынікаў за ўсю гісторыю алімпіяднага руху ў раёне: за год з аднаго да шасці (!) ўзрасла колькасць дыпломаў.

Паспяхова развіваецца даследніцкая дзейнасць. З гэтай мэтай у школах дзейнічаюць навуковыя таварыствы вучняў, з кожным годам павялічваецца колькасць удзельнікаў раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Дарога ў будучыню”. У гэтым навучальным годзе заяўлена на 25 работ больш. Упершыню праводзіўся ў раёне конкурс даследчых работ дашкольнікаў сярэдняга ўзросту “Я — даследчык”.

Па выніках алімпіяд, конкурсаў, спаборніцтваў лепшыя вучні ўзнагароджваюцца граматамі, дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму, каштоўнымі падарункамі. Стыпендыятамі абласнога Фонду міру сталі 4 вучні, адзін узнагароджаны прэміяй абласнога выканаўчага камітэта імя А. Дубко, 6 — прэміяй спецыяльнага Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 5 — стыпендыяй БДУ імя С. Абламейкі, 10 вучняў і 7 педагогаў — прэміяй Воранаўскага райвыканкама.

— Многія вынікі мінулага навучальнага года парадавалі, аднак ёсць яшчэ над чым працаваць, — падвяла вынік свайго выступлення А.Я. Ганевіч. — У імкненні да павышэння якасці адукацыйных паслуг недастаткова выкарыстоўваць толькі ўнутраныя рэсурсы. Карысна наладжваць рознабаковае ўзаемадзеянне з бацькамі, дашкольнымі, сярэднімі спецыяльнымі і вышэйшымі ўстановамі, грамадскімі аб’яднаннямі, органамі ўлады. Гэта, несумненна, адкрые новыя магчымасці ў інавацыйным, даследвальніцкім, прафарыентацыйным накірунках, павысіць канкурэнтаздольнасць вучняў у алімпіядным руху і іншых формах спабор-ніцтваў.

Зразумела, што за кожным з дасягнутых вынікаў — руплівая праца настаўнікаў, адміністрацыі ўстаноў, работнікаў ад-дзела адукацыі, спорту і турызму. Таму важкім быў і стос з 25 грамат і падзяк ад раённай улады,  што чакаў урачыстай цырымоніі ўручэння. З хваляваннем і ўсмешкай на сцэну паднімаліся педагогі, каб атрымаць заслужаныя ўзнагароды. Уклад у развіццё сістэмы адукацыі воранаўскіх педагогаў не застаўся незаўважаным і на абласным узроўні: госці жнівеньскай нарады адзначылі Ганаровай граматай абласнога прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі заслугі А.Я. Ганевіч, начальніка раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Воранаўскага райвыканкама; Падзякай — настаўніцы пачатковых класаў Воранаўскай СШ Л.І. Блашко, ветэрана працы Л.І. Цыронак; Пасведчаннем спецыяльнага Фонду Прэзідэнта РБ — настаўніцы гісторыі Воранаўскай СШ А.Ул. Падгайна;  Дыпломам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў — настаўнікаў Воранаўскай СШ:  геаграфіі — Г.А. Каско, фізікі — Ч.М. Войшніс, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Пагародзенскай СШ В.В. Гень.

Як і заўсёды, на жнівень-скай нарадзе калегі дзяліліся станоўчым вопытам, расказвалі пра цікавыя педагагічныя знаходкі. Аб узаемадзеянні “школа-вучань-сям’я”, творчым і інфармацыйным супрацоўніцтве з грамадскімі, праваахоўнымі, сілавымі структурамі, арганізацыямі раёна, навучальнымі ўстановамі абласнога цэнтра і сталіцы расказвалі педагогі Воранаўскай сярэдняй школы і ЦТДіМ, Радунскіх гімназіі, школы-інтэрната, ДЦРД, Пялясскай і Пагародзенскай СШ. Многія свае выступленні падмацавалі  прэзентацыяй праектаў і вы-ступленнем вучнёўскіх агітбрыгад.

Сярод шматлікіх задач, якія пастаўлены перад педагогамі на 2015-2016 навучальны год, на першым месцы — забеспячэнне якасці адукацыі праз высокія вынікі ў алімпіядным руху і падрыхтоўцы вучняў да цэнтралізаванага тэсціравання. Наперадзе — праца на вынік. Таму вельмі да месца былі шчырыя словы падзякі ад выступоўцаў у адрас педагогаў і пажаданні плёну ў рабоце, паспяховых творчых пошукаў, удалых рашэнняў, цярпення і старанных вучняў і выхаванцаў.

Выступленне самадзейных калектываў навучэнцаў і педагогаў Воранаўшчыны стала своеасаблівай творчай справаздачай і на прыемнай музычнай ноце завяршыла раённы педсавет.

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

Благодарность председателя Гродненского областного исполнительного комитета объявлена

учителю английского языка ГУО «Вороновская средняя школа» Татьяне Станиславовне Салинцевой.

Почетной грамотой

Вороновского районного

исполнительного комитета награждены:

заместитель директора по учебно-воспитательной работе ГУО «Жирмунская средняя школа» Тереса Юзефовна Климович;

учитель физики ГУО «Вороновская средняя школа» Чеслава Михайловна Войшнис.

Грамотой Вороновского районного

исполнительного комитета награждена

учитель математики ГУО «Радунская гимназия» Людмила Мечиславовна Синкевич.

Благодарность председателя Вороновского районного исполнительного комитета объявлена

учителю физики ГУО «Погородненская средняя школа» Михаилу Францевичу Карповичу.

Благодарственным письмом председателя Вороновского районного Совета депутатов награждены:

директор ГУО «Учебно-педагогический комплекс Начские ясли-сад-средняя школа» Татьяна Сигито Василяускайте;

учитель географии ГУО «Вороновская средняя школа» Инна Валерьевна Василькова.

Почетной грамотой отдела образования, спорта и туризма

Вороновского райисполкома награждены:

учитель начальных классов ГУО «Дотишская средняя школа» Галина Марьяновна Колендо;

учитель белорусского языка ГУО «Дотишская средняя школа» Ирена Иосифовна Козловская;

учитель начальных классов ГУО «Беняконская средняя школа» Лилия Павловна Катович;

учитель истории ГУО «Беняконская средняя школа» Галина Евгеньевна Борейшо;

педагог-организатор ГУО «Клайшанская базовая школа» Кристина Станиславовна Иодко;

учитель начальных классов ГУО «Жирмунская средняя школа» Валентина Михайловна Дайлидко;

учитель начальных классов ГУО «Вороновская средняя школа» Татьяна Францевна Адамчик;

учитель начальных классов ГУО «Вороновская средняя школа» Ирина Тадеушевна Давшко;

учитель белорусского языка и литературы ГУО «Учебно-педагогический комплекс Конвелишские ясли-сад-средняя школа» Надежда Ивановна Адамчик.

Грамотой отдела образования, спорта

и туризма Вороновского райисполкома

награждены:

учитель начальных классов ГУО «Полецкишская средняя школа» Тереса Михайловна Глушкевич;

учитель истории ГУО «Полецкишская средняя школа» Александр Марьянович Васько;

учитель начальных классов ГУО «Погородненская средняя школа» Ирина Леонардовна Кохоцкая;

педагог дополнительного образования ГУО «Вороновского центра творчества детей и молодежи» Дмитрий Иванович Лялько;

учитель физики ГУО «Радунская гимназия» Юрий Викторович Жемайтук;

учитель русского языка ГУО «Радунская школа-интернат для детей с трудностями в обучении имени Котова» Анна Владиславовна Петкевич;

учитель начальных классов ГУО «Учебно-педагогический комплекс Начские ясли-сад-средняя школа» Марина Генриховна Комисарова;

учитель-дефектолог ГУО «Ясли-сад №2 г.п. Вороново» Валентина Юрьевна Дичканец;

учитель английского языка УО «Пелясская средняя школа с обучением на литовском языке» Инесса Марьяновна Врублевская;

учитель обслуживающего труда ГУО «Больтишская базовая школа» Ирина Алексеевна Улановская.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.