Тыдзень культуры. Дзень сёмы. Воранаўшчына — наш агульны дом

С праздником 25 августа 15 2009
Тыдзень культуры. Дзень сёмы. Воранаўшчына — наш агульны дом


22 жніўня, у нядзелю, гарадскі пасёлак Радунь расквеціўся шматколернасцю нацыянальных касцюмаў, песень і танцаў. У гэты дзень у рамках Тыдня культуры адбыўся адкрыты раённы фестываль нацыянальных культур “Песні Воранаўшчыны маёй”. Маштабная па-дзея сёлета сабрала вялікую колькасць удзельнікаў, сярод якіх лепшыя творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы, майстры народнай творчасці розных нацыянальнасцей.

У гэты дзень Радунь стала месцам сустрэчы розных народаў, якія Воранаўшчыну лічаць родным домам. На цэнтральнай плошчы пасёлка на разгорнутай сцэне гасцей шчыра віталі народны ансамбль народных інструментаў настаўнікаў Воранаўскай школы мастацтваў і дзіцячы ўзорны ансамбль танца “Радунскія салавейкі”. Песняй паліліся радкі аб прыгажосці роднага краю з вуснаў вядучых Віктара Тарчын-скага і Іны Юршы. Пад музычнае суправаджэнне да сцэны пачалі падыходзіць удзельнікі нацыянальных падвор’яў з караваямі і трапяткімі сцягамі прадстаўленых краін.



— Сардэчна вітаю ўсіх арганізатараў, удзельнікаў і гасцей гэтага свята, — звярнуўся з прывітальнымі словамі да прысутных старшыня Воранаўскага райвыканкама М.А. Розум. — Стала добрай традыцыяй праводзіць гэты ўнікальны фэст на воранаўскай зямлі, дзе стагоддзямі фарміраваўся характар этнакультурнага суседства прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей. Мясцовая ўлада паслядоўна праводзіць у жыццё прынцыпы нацыянальнай палітыкі, накіраваныя на падтрыманне шматвяковых сувязяў нацыянальных меншасцяў, аб’яд-ноўвае іх у адзін братэрскі народ. Хай гэты выдатны фестываль паспрыяе ўсім нам у выкананні высакароднай місіі па ўмацаванні традыцый дружбы і адзінства моў і душ, дасць магчымасць пазнаёміцца з дасягненнямі розных нацыянальных супольнасцяў і ад-крыць новыя таленты.



Воранаўскі край — гэта адзін з прыгажэйшых куточкаў нашай Беларусі. Славіцца ён сваім гістарычным мінулым, традыцыямі і шматкаляровай творчасцю. Галоўнае багацце нашай зямлі —гэта, канешне, людзі, улюбёныя ў сваю працу. Слаўнаму працаўніку радунцу В.П. Варатнікову старшыня райвыканкама ў гэты святочны дзень уручыў пасведчанне аб занясенні яго імя на раённую Дошку Гонару.

Свята прадоўжылася  канцэртнай праграмай калектываў народнай творчасці Воранаўскага раёна. Са сцэны ліліся прыемныя сэрцу і слыху народныя песні. У той жа час у парку развярнуўся святочны гандаль, дзе можна было папіць халоднага кваску і адведаць смачных шашлыкоў... Для дзятвы працавалі на-дзіманыя горкі і батуты, атракцыёны і гульні, а на цэнтральнай вуліцы развярнулася сапраўднае ралі юных аўтамабілістаў, якія па-заліхвацку кіравалі дзіцячымі машынкамі. Шырокім асартыментам тавараў, зробленых сваімі рукамі, прыцягваў да сябе Горад майстроў. Тут вам і матрошкі, і лапці, і драўляны посуд, і гліняныя збаны… Прываблівалі жанчын і шматкаляровыя камяні завушніц, пярсцёнкаў і караляў. То тут, то там з’яўляліся дзяўчаты-ўдзельніцы акцыі РК ГА “БРСМ”, якія прышпілялі сімвалічныя карткі “Я люблю Беларусь” да вопраткі гасцей свята.



Пакуль народ весяліўся і адпачываў, на нацыянальных падворках кіпела праца, там рыхтаваліся прыняць дарагіх гасцей — аўтарытэтную камісію начале са старшынёй райсавета Віктарам Віктаравічам Роікам. І нам з фотакарэспандэнтам давялося там быць, мёд піць ды каўбасамі ча-ставацца… Заўважу, што кожнае падвор’е прадставіла асаблівасці нацыянальнай кухні, традыцый і культуры. Найбольшую зацікаўленасць выклікаў беларускі падворак, дзе жартаўліва спрачаліся тешча з зяцем. А вось каля цыганскага было шмат гледачоў з ліку прадстаўнікоў гэтага народа, якія ўжо даўно жывуць у Радуні. Тут і гадалі на шчаслівы лёс, і кружыла мужскія галовы юная цыганка сваім прыгожым танцам. Паланілі сэрца армянскія мелодыі і танцы, а нацыянальныя прысмакі вабілі премным водарам і апетытным знешнім выглядам. Міжволі хацелася танцаваць, трапятала і ляцела кудысьці душа на ўкраінскім падворку. А хіба ж можна было не адгукнуцца на літоўскі танец “Ой ра”, а потым — на сардэчнае запрашэнне на рускае вяселле?! А як жа было не паспрабаваць польскі бігас і бабуліну наліўку ў пенкных кабет?.. “Шалом, сябры, шалом. Мы адной дарогай ідзем, мы, як сёстры і браты, жывем. Шалом, сябры, шалом!” — сустракалі гасцей на яўрэйскім падворку. Пераможцамі ў гэтым незвычайным спаборніцтве сталі беларусы, цыгане і армяне, з чым мы іх і віншуем!



Свята працягвалася ўвесь дзень, свой талент дарылі гледачам юныя выканаўцы, аматары эстраднай творчасці Воранаў-шчыны,  прыйшліся да спадобы і выступленні калектываў з Ашмянскага раёна. Завяршыўся фестываль святочнымі дыскатэкамі: спачатку для самых маленькіх, а вось дарослыя гулялі да раніцы.

— Свята вельмі цудоўнае! Многа прыгожых і добрых людзей, шыкоўныя вырабы народных майстроў, а падворкі —  супер! Ды і наша дзятва задаволена! Такія фэс-ты ў нас ладзяцца не часта, таму мы з радасцю прымаем у іх удзел, — дзяліліся сваімі ўражаннямі радунцы.

Фестывалілі разам з усімі Наталля Івуць

і Алег Бельскі.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.