Свята культуры, свята талентаў (Фота)

В посёлке 18 августа 15 1435
Свята культуры, свята талентаў (Фота)


У панядзелак на Воранаўшчыне адбылося ўрачыстае адкрыццё тыдня культуры з прыгожай назвай «Суквецце талентаў Воранаўскага краю». У гэты дзень чытальная зала раённай бібліятэкі, дзе і адбылося стартавае мерапрыемства — Дзень адчыненых дзвярэй, была запоўнена. Сюды прыйшлі неабыякавыя да культуры і кніг людзі. У прыватнасці, да творчасці беларускай пісьменніцы Наталлі Батраковай, якая з задавальненнем прыняла запрашэнне на творчую сустрэчу.

— Самабытнасць нашага краю са сваімі непаўторнымі адметнасцямі і рэгіянальным каларытам — неад’емная частка традыцыйнай культуры ўсёй Беларусі. Няма ніякіх сумненняў, што гэты тыдзень запом-ніцца цікавымі мерапрыемствамі, якія прадэманструюць усё багацце і разнастайнасць талентаў нашай воранаўскай зямлі, — такімі словамі адкрыў мерапрыемства старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Розум. — Захаванне нашай беларускай культуры — заклад пазітыўнага развіцця краіны, шчаслівага існавання будучых пакаленняў.

Падзеяй дня стала творчая сустрэча беларускай пісьменніцы Наталлі Батраковай з чытачамі. Аматары яе творчасці ведаюць Наталлю Мікалаеўну як аўтара раманаў «Территория души» и «Площадь согласия», а таксама паэтычных зборнікаў «Состояние души», «Я играю не по правилам» и «Сто сорок жизненных мгновений». Падчас сустрэчы беларускі аўтар прэзентавала свой новы зборнік вершаў пра каханне «Экстрасистолы любви». Так склалася, што піша Н. Батракова на рускай мове, хоць сама родам з Бялынічаў Магілёўскай вобласці, але расла ў рускамоўнай сям’і. У жывой размове пісьменніца прызналася, што, нягледзячы на тое, што піша па-руску, яна  — патрыётка і беларуска да мозгу касцей. Слухаючы аўтара, дзівілася, як яна ўдала спалучае прыгожую літаратурную мову, падыход да асвятлення характараў герояў, жаночую логіку і веданне чалавечай псіхалогіі. З прывабнай усмешкай, шчырая, яна канчаткова пакарыла сэрцы слухачоў песнямі ў аўтарскім выкананні.

На сустрэчу з прыхільнікамі яе творчасці пісьменніца прыехала не з пустымі рукамі: прывезла ў падарунак бібліятэцы некалькі экзэмпляраў кніг, якія, дарэчы, вельмі запатрабаваны. Жадаючыя маглі задаць пытанні і атрымаць аўтограф з асабістымі пажаданнямі. Ахапкі кветак у заканчэнні сустрэчы для Наталлі Батраковай сказалі больш, чым усе шчырыя словы прысутных.

Прадоўжылася свята дзіцячай гульнёвай праграмай і сустрэчай з казачнымі героямі ў Воранаўскай дзіцячай бібліятэцы. Маленькія жыхары і госці райцэнтра забаўляліся на горках і батутах, а таксама  весялі-ліся з мультыплікацыйнымі героямі. Аматары ж творчасці таленавітых мясцовых літаратараў А. Мацюка і М. Забалотнага змаглі сустрэцца з імі напрыканцы першага дня святкавання.

Тыдзень культуры “Суквецце талентаў Воранаўскага краю” абяцае быць цікавым, насычаным і запамінальным. Мы, карэспандэнты «ВГ», бу-дзем сачыць за падзеямі і апавядаць аб гэтым на старонках раёнкі вам, паважаныя чытачы!

Наталля ФЁДАРАВА.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.