15 ліпеня спаўняецца 139 год з дня нараджэння Цёткі

15 ліпеня спаўняецца 139 год з дня нараджэння Цёткі


Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (Цётка) нарадзілася 15 ліпеня 1876 го­да ў шляхецкім памесці Пеш­чы­на на Вілейшчыне ў сям'і заможнага селяніна. Скончыла Віленскае прыватнае вучылішча В. Прозаравай. У 1902 г. паехала ў Пецярбург, дзе экстэрнам здала экзамены за поўны курс Аляксандраўскай жаночай гімназіі і паступіла на курсы А. Ф. Лесгафта (там рыхтавалі выхавацелек і кіраўніц фізічнай адукацыі). Стала адной з заснаеальніц партыі Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1904 г. пакінула курсы, вярнулася ў Вільню. Арганізоўвала рабочыя гурткі, пісала і распаўсюджвала антыўрадавыя пракламацыі, выступала на мітынгах і сходах. Вымушана была эмігрыраваць у Галіцыю, якая тады была часткай Аўстра-Венгерскай імперыі. Жыла ў Львове, дзе паступіла вольнаю слухачкай на філасофскі факультэт універсітэта. У 1906 г. у Жоўкве (каля Львоеа) надрукавала зборнікі вершаў «Хрэст на свабоду» і «Скрыпка беларуская». Нелегальна прыязджала ў Вільню, удзельнічала ў выданні газетьі «Наша доля», у першым нумары якой было надрукавана яе апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі». У 1908—1909 гг. жыла ў Кракаве, вучылася на гуманітарным аддзяленні Ягелонскага універсітзта. У 1911 г. выйшла замуж за актыўнага дзеяча літоўскай сацыял-дэмакратыі С. Каўрыса і вярнулася на радзіму, дзе з вялікім энтузіязмам уключылася ў грамадска-асветніцкую дзейнасць. 3 тэатрам I. Буйніцкага выступала ў розных кутках Беларусі, стала заснавальнікам і рэдактарам першага беларускага часопіса для дзяцей і моладзі «Лучынка». У час першай сусветнай вайны Цётка працавала сястрой міласэрнасці ў тыфозным салдацкім бараку ў Вільні. У пачатку 1916 г. едзе да бацькоў, аказвае медыцынскую дапамогу землякам, якія гінулі ад эпідэміі тыфу. Не ўсцераглася і сама: захварэла на тыф і 5 лютага 1916 г. памерла.



Цётка з'яўляецца аўтарам шэрага апавяданняў, у тым ліку і для дзяцей («Зялёнка», «Міхаська», «Асеннія лісты», «Сварба», «Сірата»), а таксама шматлікіх публіцыстычных артыкулаў («Да вясковай моладзі беларускай», «Шануйце роднае слова», «Аб душы маладзёжы»), якія ўспрымаюцца сёння як духоўны запавет пісьменніды беларусам.

Дванаццаць гадоў пісала Цётка, пакінуўшы нам каля чатырох дзесяткаў вершаў, апавяданні і крытычныя артыкулы. Здавалася б, нямнога. Але гэтыя творы, у якіх сплавілася жыццё творцы з жыццём народа, заклікалі беларусаў да змагання, паказвалі шлях да лепшай долі.



Алена Руцкая “Запавет Ала­і­зы Пашкевіч”

“Як згіну – не шкадуйце…”
Самотны запавет.
Не маці – толькі Цётка.
Слабейшы болю след…
“Як згіну – не шкадуйце…”
Жаль сілы не скране.
Вы “кветкай перуновай”
Запомніце мяне.