“Залаты фонд” Прынямоння

Знай наших! 30 сентября 14 1656
“Залаты фонд” Прынямоння

Юбілей Гродзенскай вобласці ўрачыста адзначылі і на воранаўскай зямлі. 28 верасня ў Воранаўскім гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу сабраліся кіраўніцтва раёна, арганізацый і ветэраны працы. Вітаючы прысутных, старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Розум у прыватнасці зазначыў:

— Нашей областью пройден долгий и тернистый путь. Ее историю писали сильные духом люди. Поколение за поколением принеманцы славили свою землю подвигами, трудовыми достижениями, возводили поселки и города, строили заводы и возделывали поля. Вся эта огромная работа стала фундаментом для дальнейшего развития всех сфер жизнедеятельности нашего региона и для благополучия каждого жителя Гродненской области.

В этот торжественный день от имени Гродненского областного и Вороновского районного исполнительных комитетов выражаем благодарность всем, кто трудился и трудится на благо нашего края.

Желаем вам крепкого здоровья, долголетия и уверенности в завтрашнем дне! Пусть в каждой семье и в каждом трудовом коллективе всегда будут мир, спокойствие и согласие!

У працяг свайго выступлення кіраўнік раёна зачытаў і ўручыў Віншавальныя пісьмы старшыні Гродзенскага аблвыканкама В.В. Краўцова ветэранам вайны і працы Воранаўшчыны, якія вызначыліся добрасумленнай працай і ўнеслі дастойны ўклад у развіццё Прынёманскага краю. Першымі атрымалі Віншавальныя пісьмы ветэраны Вялікай Айчыннай вайны С.А. Жук, Т.К. Бобіна, В.С. Шылка. Шмат цёплых слоў было выказана Я.Я. Вінарскай, выхаваўшай 9 дзяцей. Дружнымі апладысментамі вітала зала і слаўных ветэранаў сельскай гаспадаркі — Кавалера ордэнаў Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга А.Б. Вількеля, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР А.Б. Шадзюль. За вялікія дасягненні на ніве адукацыі і аховы здароўя адзначаны Я.Дз. Емяльянава, А.Дз. і Я.Н. Карпянковы, М.Ю. Чараповіч, Ф.Р. Русак, Т.В. Марынкіна, Я.А. Жук, а таксама ветэраны працы ў галіне культуры, органаў мясцовага кіравання, лясной гаспадаркі, паштовай сувязі… Завяршыўся ўрачысты вечар святочным канцэртам артыстаў з горада Іўя.

Віншавальнымі пісьмамі губернатара вобласці, а таксама грашовымі заахвочваннямі адзначаны 52 нашы землякі. Тым ветэранам вайны і працы, хто па стану здароўя не змог прысутнічаць на ўрачыстасці, гэтыя ўзнагароды ўручаць па месцы жыхарства.

Вікенцій ПАДГАЙСКІ.

На здымку: віншаванні прымае былы вадзіцель “Аўтапарка №14” І. Пуч.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.