Сiмвалы Сусветнага дня моладзi наведалi Тракелi

Актуально 18 июля 14 1528
Сiмвалы Сусветнага дня моладзi наведалi Тракелi
З 28 чэрвеня па 12 ліпеня ў Беларусі адбывалася перэгрынацыя духоўных атрыбутаў Сусветнага дня моладзі і еднасці маладых людзей Каталіцкага Касцёла ўсяго свету — крыжа і абраза Маці Божай з Дзіцяткам Ісусам.
Святы Ян Павел II 22 красавіка 1984г., уручаючы  гэты крыж, звярнуўся да моладзі: «Нясіце яго на ўвесь свет як знак любові, якой Хрыстос узлюбіў чалавецтва, і абвяшчайце ўсім, што толькі ў Хрысце, памерлым і ўваскрослым, ёсць уратаванне і адкупленне». На працягу 20 гадоў — крыж і абраз ужо наведалі 4 кантыненты, пабывалі ў сотнях краін. Пры крыжы і абразе збіраліся мільёны вернікаў. Падчас апошніх Сусветных дзён моладзі ў Бразіліі (ліпень 2013г.) каля іх памалілася прыкладна 3 мільёны моладзі з цэлага свету. Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі з нагоды Сусветнага дня моладзі, які ў 2016 годзе адбудзецца ў Кракаве (Польшча), атрымала прапанову правесці перэгрынацыю крыжа і абраза ў каталіцкіх дыяцэзіях Беларусі.

28 чэрвеня на беларуска-польскай Дзяржаўнай мяжы адбылася ўрачыстая перадача духоўных атрыбутаў польскай моладдзю беларускай. На працягу амаль што двух тыдняў гэтыя сімвалы наведвалі каталіцкія парафіі ў розных дыяцэзіях.

Галоўным каардынатарам перэгрынацыі крыжа і абраза Маці Божай у Гродзенскай дыяцэзіі стаў ксёндз Антоній Грэмза, які адзначыў:

— Асноўная мэта — паказаць праз перэгрынацыю крыжа і абраза адзінства беларускай моладзі з моладдзю ўсяго свету, а таксама неабходнасць супольнага чування разам з Марыяй пад крыжам Хрыста. Духоўнасць крыжа павінна пабудзіць нас ступіць на дарогу патрабаванняў і барацьбы за перамогу сапраўднай Любові. У гэтым моладзі будзе дапамагаць Марыя, Маці цудоўнай Любові.


Перад тым, як прыбыць у Тракельскі санктуарый, крыж і абраз “наведалі” ўсе найбольшыя па колькасці пешыя пілігрымкі. У наш санктуарый сімвалы Дзён моладзі ўнеслі маладыя вернікі парафіі Узвышэння Святога Крыжа з Ліды. Крыжовы шлях, які адбыўся познім вечарам 11 ліпеня, дапамог пілігрымам усвядоміць, што той, хто хоча быць сапраўдным вучнем Хрыста, мусіць штодзённа браць на свае плечы крыж і ісці за Госпадам, наследуючы Яго. Пад крыжам Сусветнага дня моладзі гэтыя два дні маліліся ўсе жадаючыя. А пасля імшы, якая завяршыла ўрачыстасці, крыж і абраз адправіліся на беларуска-літоў-скую мяжу, дзе іх ужо чакала дэлегацыя з Літвы. Група маладых людзей на чале з ксян-дзом Антоніем Грэмзам урачыста перадала сімвалы з рук у рукі. І з гэтай хвіліны сімвалы Сусветнага дня моладзі пачалі свой шлях па Літве.

Наталля ІВУЦЬ.

Фота аўтара.

Святы Ян Павел II 22 красавіка 1984г., уручаючы  гэты крыж, звярнуўся да моладзі: «Нясіце яго на ўвесь свет як знак любові, якой Хрыстос узлюбіў чалавецтва, і абвяшчайце ўсім, што толькі ў Хрысце, памерлым і ўваскрослым, ёсць уратаванне і адкупленне». На працягу 20 гадоў — крыж і абраз ужо наведалі 4 кантыненты, пабывалі ў сотнях краін. Пры крыжы і абразе збіраліся мільёны вернікаў. Падчас апошніх Сусветных дзён моладзі ў Бразіліі (ліпень 2013г.) каля іх памалілася прыкладна 3 мільёны моладзі з цэлага свету. Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі з нагоды Сусветнага дня моладзі, які ў 2016 годзе адбудзецца ў Кракаве (Польшча), атрымала прапанову правесці перэгрынацыю крыжа і абраза ў каталіцкіх дыяцэзіях Беларусі. 28 чэрвеня на беларуска-польскай Дзяржаўнай мяжы адбылася ўрачыстая перадача духоўных атрыбутаў польскай моладдзю беларускай. На працягу амаль што двух тыдняў гэтыя сімвалы наведвалі каталіцкія парафіі ў розных дыяцэзіях. Галоўным каардынатарам перэгрынацыі крыжа і абраза Маці Божай у Гродзенскай дыяцэзіі стаў ксёндз Антоній Грэмза, які адзначыў:— Асноўная мэта — паказаць праз перэгрынацыю крыжа і абраза адзінства беларускай моладзі з моладдзю ўсяго свету, а таксама неабходнасць супольнага чування разам з Марыяй пад крыжам Хрыста. Духоўнасць крыжа павінна пабудзіць нас ступіць на дарогу патрабаванняў і барацьбы за перамогу сапраўднай Любові. У гэтым моладзі будзе дапамагаць Марыя, Маці цудоўнай Любові. Перад тым, як прыбыць у Тракельскі санктуарый, крыж і абраз “наведалі” ўсе найбольшыя па колькасці пешыя пілігрымкі. У наш санктуарый сімвалы Дзён моладзі ўнеслі маладыя вернікі парафіі Узвышэння Святога Крыжа з Ліды. Крыжовы шлях, які адбыўся познім вечарам 11 ліпеня, дапамог пілігрымам усвядоміць, што той, хто хоча быць сапраўдным вучнем Хрыста, мусіць штодзённа браць на свае плечы крыж і ісці за Госпадам, наследуючы Яго. Пад крыжам Сусветнага дня моладзі гэтыя два дні маліліся ўсе жадаючыя. А пасля імшы, якая завяршыла ўрачыстасці, крыж і абраз адправіліся на беларуска-літоў-скую мяжу, дзе іх ужо чакала дэлегацыя з Літвы. Група маладых людзей на чале з ксян-дзом Антоніем Грэмзам урачыста перадала сімвалы з рук у рукі. І з гэтай хвіліны сімвалы Сусветнага дня моладзі пачалі свой шлях па Літве.   Наталля ІВУЦЬ. Фота аўтара.