Падарожжа ў гісторыю

Знай наших! 11 марта 14 1739
Падарожжа ў гісторыю
Свае веды па гісторыі і культуры Гродзеншчыны і ўвогуле Беларусі прадэманстравалі вучні 8-10 класаў, удзельнікі краязнаўчых гурткоў на VIII раённым конкурсе “Галасы гісторыі”, прысвечаным 70-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ініцыятарам і арганізатарам конкурсу выступіў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
За званне лепшых змагаліся 13 каманд школ раёна. Конкурс не з лёгкіх — акрамя таго што ўдзель-нікам давялося пераадолець сваё хваляванне (выступалі не каля школьный дошкі), ім патрэбна было за кароткі час даць дакладныя адказы менавіта на беларускай мове. Конкурс складаўся з бліц-апытвання ”Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне” і вандроўкі “Помнікі Вялікай Айчыннай вайны на Гродзеншчыне”, якая праходзіла ў выглядзе імправізаванай экскурсіі. Самымі эрудыраванымі ў першай часцы конкурсу прызнаны вучні Доцішскай сярэдняй школы. «Бліц-конкурс» прынёс поспех камандам Воранаўскай і Беняконскай СШ, Радунскай гімназіі. Задача канкурсантаў у вандроўцы была вызначыць аб’ект па малюнку або фотаздымку, скласці апавяданне аб трох помніках. Тут добрыя веды прадэманстравалі вучні гімназіі, Беняконскай і Пагародзенскай школ. Для ўсіх удзельнікаў гульня стала сапраўдным выпрабаваннем сіл, магчымасцей, ведаў і таленту. Самай удалай камандай раённага конкурсу “Галасы гісторыі” стала доцішская, прадстаўнікам якой  25 сакавіка давядзецца адстойваць гонар раёна ў занальным туры ў Іўі. З невялікім адрывам на другім месцы апынулася Воранаўская СШ, трэцяе месца дасталася вучням Радунскай гімназіі. Пераможцы і ўдзельнікі конкурсу адзначаны каштоўнымі падарункамі і дыпломамі.

Галіна ШЛЕМПА.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.