“Дзень падпісчыка” прайшоў удала

Актуально 06 декабря 13 1534
“Дзень падпісчыка” прайшоў удала

Больш за 50 жыхароў раёна 4 снежня аказалі давер раёнцы.


Калектыў рэдакцыі раённай газеты ў сваёй рабоце прытрымліваецца галоўнага прынцыпу — быць як мага бліжэй да сваіх чытачоў. Нам вельмі цікава ведаць, чым яны жывуць, што іх турбуе або радуе. Мы імкнёмся пабываць у самых аддаленых населеных пунктах, у сельскіх клубах і школах, выехаць з механізатарам у поле ці пайсці з даяркай на ферму. Усё гэта робіцца, каб наша раёнка стала цікавай для любога ўзросту і ў кожным доме яе свежы нумар чакалі з нецярпеннем.
Шукаючы новыя формы работы з чытачамі, вырашылі ўпершыню правесці “Дзень падпісчыка”. Каб даведацца пра меркаванні аб газеце, пачуць прапановы і заўвагі па зместу і афармленні выдання, у першы дзень мы наведалі тры аддзяленні паштовай сувязі — Місявічы, Нача і Доцішкі. Амаль усюды журналістаў ужо чакалі. Нас, работнікаў рэдакцыі, парадавала тое, што ўсе водгукі ў адрас раённага выдання былі станоўчымі. Вядома, мы зусім не лічым, што газета падабаецца ўсім і што яна — дасканалая. Патрэбна многа працаваць, каб апраўдаць той давер, які мы ўжо атрымалі ў землякоў.

Трэба адзначыць, што многія ў гэты дзень аформілі падпіску на раённую газету. За некалькі гадзін толькі на паўгоддзе падпісалася больш за дваццаць чалавек. І кожны з іх атрымаў невялікі падарунак ад рэдакцыі і магчымасць паўдзельнічаць у розыгрышы бытавой тэхнікі, які адбудзецца адразу ж пасля навагодніх свят. Тыя ж, хто падпісаўся на раёнку на квартал, таксама атрымалі сувеніры.

Людміла Барысевіч, начальнік паштовага аддзялення “Місявічы”:

— Раз-пораз даводзіцца чуць меркаванні аб тым, што людзі зараз газет не чытаюць. Дазволю сабе з гэтым не пагадзіцца. Вось я працую начальнікам паштовага аддзялення ўжо дванаццаць год, і за гэты час не было выпадку, каб план падпіскі не быў выкананы. Не зніжаецца і колькасць падпісчыкаў раённай газеты: вось і на будучы год падпіску на яе ўжо аформілі 45 чалавек , 17 з іх — у “Дзень падпісчыка”.

Жанна Юхнік, выхавацель дзіцячага садка:

— Раённая газета ў нашай сям’і заўсёды жаданы госць. Бо з яе старонак мы даведваемся аб усіх навінах і падзеях, якія адбываюцца ў раёне. Нам падабаюцца і спецыяльныя, і многія матэрыялы, якія публікуюцца пад рознымі рубрыкамі. Хай работнікам рэдакцыі і ў далейшым спадарожнічае поспех і хай у газеты будзе яшчэ больш чытачоў!

Падзяліліся сваімі ўражаннямі ад раёнкі і пенсіянеркі з аг. Доцішкі (на здымку):

— Раённая газета нам усім вельмі падабаецца. Чытаем яе з першай да апошняй старонкі. Для нас нават віншаванні з днём нараджэння — гэта таксама падзея і свайго роду інфармацыя: бо, убачыўшы знаёмыя імёны, як правіла, задумваешся аб мінулых гадах, успамінаеш тыя ці іншыя падзеі з жыцця. Акрамя таго, дзякуючы надрукаваным у газеце аб’явам мы маем магчымасць заказваць тое, што нам трэба. Хоць некаторыя і скардзяцца, што яе замнога, але ж мы разумеем, што гэта вашы грошы. Ды і многія знаёмыя кажуць, што раённую газету чытаюць з задавальненнем. Наогул, трэба адзначыць, у газеце асвятляюцца ўсе сферы нашага жыцця. Таму дзякуй тым, хто працуе ў рэдакцыі, і ведайце, што мы не расстанемся з раёнкай! З нашага боку толькі адна прапанова, яшчэ болей пісаць пра жыццё-быццё тых, хто ўжо на пенсіі.

“Дзень падпісчыка” падарыў нам сустрэчу з сябрамі нашай газеты і даў адказ на пытанне: за што яны любяць раёнку. Дзякуй, што застаецеся з намі!

Наталля ІВУЦЬ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

Призы — почтальонам!



Редакция «Воранаўскай газеты» объявляет конкурс среди почтальонов Вороновского РУПС по итогам подписки на I квартал и I полугодие 2014 года. Чтобы стать победителем, необходимо увеличить количество подписчиков на районную газету и обеспечить прирост к уровню предыдущего квартала. Осуществить это можно только при хорошем общении, искренних предложениях и тесном взаимодействии с руководителями организаций.

Установлены два призовых места — среди почтальонов городской и сельской местности. Самые усердные получат от «ВГ» ценные подарки.

Желаем всем работникам почты успехов и благодарим за сотрудничество.