Палажэнне аб правядзенні абласнога конкурсу сярод прафесійных журналістаў і пазаштатных аўтараў «Я пішу па-беларуску»

Актуально 13 декабря 11 1694
Палажэнне аб правядзенні абласнога конкурсу сярод прафесійных журналістаў і пазаштатных аўтараў «Я пішу па-беларуску»
1. Агульныя палажэнні
1.1. З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, заахвочвання і падтрымкі прафесійных журналістаў і пазаштатных аўтараў у стварэнні матэрыялаў высокай якасці Гродзенская абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз журналістаў» праводзіць абласны конкурс сярод прафесійных журналістаў і пазаштатных аўтараў «Я пішу па-беларуску» (далей — конкурс).
1.2. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты сродкаў масавай інфармацыі, пазаштатныя аўтары.
1.3. На конкурс прымаюцца матэрыялы, падрыхтаваныя ў перыяд з дня надрукавання палажэння да 20 жніўня 2012 года.
1.4. Конкурсная камісія па правядзенні абласнога конкурсу сярод прафесійных журналістаў і пазаштатных аўтараў «Я пішу па-беларуску» (далей — конкурсная камісія) прымае рашэнне аб допуску матэрыялаў на конкурс, вызначае пераможцаў і падводзіць вынікі конкурсу.
2. Намінацыі конкурсу
2.1. Конкурс праводзіцца па двух намінацыях:
2.1.1. «Лепшы журналіст»;
2.1.2. «Лепшы пазаштатны аўтар».
2.2. У кожнай намінацыі вызначаюцца тры прызавых месцы — першае, другое, трэцяе.
3. Умовы і парадак правядзення конкурсу
3.1. Для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца матэрыялы на беларускай мове любых газетных жанраў (артыкул, інтэрв’ю, рэпартаж, карэспандэнцыя, публіцыстычныя нататкі і іншыя).
3.2. Удзельнікі конкурсу маюць права заявіць любую колькасць матэрыялаў.
3.3. Матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе прадстаўляюцца на папяровым і электронным носьбітах.
3.4. Да кожнага матэрыялу (серыі матэрыялаў) у абавязковым парадку прыкладаецца заяўка на ўдзел у конкурсе, якая змяшчае інфармацыю:
3.4.1. аб намінацыі, у якой заяўлена работа;
3.4.2. даныя аб аўтары: прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, хатні адрас, кантактныя тэлефоны.
3.5. Матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе падаюцца ў рэдакцыю газеты «Гродзенская праўда» па адрасе:  230025 г. Гродна вул. Антонава, 25, п. 21, з паметкай «На конкурс».
3.6. Матэрыялы, прадстаўленыя на конкурс, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.
3.7. Матэрыялы, прадстаўленыя на конкурс, ацэньваюцца па наступных крытэрыях:
3.7.1. выразнасць і арыгінальнасць выкладання;
3.7.2. выкарыстанне багатага беларускага лексікона;
3.7.3. паўната, дакладнасць, аргументаванасць у выкладанні тэмы;
3.7.4. наяўнасць аўтарскай пазіцыі.
3.8. Вынікі конкурсу падводзяцца напярэдадні Дня пісьменства на пасяджэнні конкурснай камісіі.
4. Заахвочванне пераможцаў
4.1. Пераможцам конкурсу прысвойваецца званне лаўрэата абласнога конкурсу сярод прафесійных журналістаў і пазаштатных аўтараў «Я пішу па-беларуску», уручаецца дыплом.
4.2. Пераможцы па рашэнні конкурснай камісіі ўзнагароджваюцца каштоўнымі падарункамі. Для іх арганізуецца экскурсія па памятных месцах Гродзенскай вобласці.
4.3. Вынікі конкурсу абвяшчаюцца на абласным мерапрыемстве, прысвечаным Дню пісьменства.
4.4. Інфармацыя аб пераможцах конкурсу і іх працы публікуюцца ў газеце «Гродзенская праўда» і на сайце выдання (http://www.grodnonews.by).