Падзяка Прэзiдэнта

Президент 02 ноября 10 2958
Падзяка Прэзiдэнта
Раніца 29 кастрычніка ў Воранаўскім дзяржаўным прафесіянальна-тэхнічным каледжы сельскагаспадарчай вытворчасці выдалася святочнай: на ўрачыстай лінейцы адбылося ўручэнне ад імя Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі Падзячных пісьмаў удзельнікам акцыі “Пытанне Прэзідэнту”. Пісьмы атрымалі Алена Бугай, Юлія Захарава, Павел Івашка, Ірына Кеўра, Наталля Кратовіч, Яўген Маланічаў, Святлана Матус, Кацярына Навіцкая, Дзмітрый Шадзюль, Ірына Павайба, Сяргей Струхоўскі і Арцём Гурскі. Апошні і падзяліўся сваімі ўражаннямі:
— Я мару стаць настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, хачу пасля каледжа паступіць ва універсітэт у Мінск. Толькі вось зрабіць гэта будзе цяжка, бо я сірата, выхоўваюся ў апякунскай сям’і. “Як ажыццявіць сваю мару?” —  спытаў я ў Аляксандра Лукашэнкі. Цяпер упэўнены, што задуманае здзейсніцца, бо наш Прэзідэнт клапоціцца і пра дзяржаву, і пра моладзь. Жадаю усім выкладчыкам нашага цудоўнага каледжа, сваім сябрам па вучобе здароўя і радасці, хай наша Беларусь квітнее і стане лепшай краінай у свеце!
А павіншавалі рабят і ўручылі ім Падзячныя пісьмы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Мечыслаў Уляшка, начальнік аддзела па справах моладзі Ірына Шчэглік і  дырэктар каледжа Іван Кахоцкі.
Вікенцій ПАДГАЙСКІ.
На здымку: лепшыя навучэнцы каледжа пасля ўзнагароджання.