17 сакавіка ў Каракасе былі падпісаны 22 дакументы
Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што беларусы прыйшлі ў Венесуэлу “як самыя блізкія сябры і браты”. “Мы не толькі будзем здабываць нафту і газ, будаваць гарады і вёскі. Самае галоўнае — мы хочам навучыць гэтаму венесуэльскіх сяброў, — сказаў ён. — Калі мы будзем ісці хуткімі крокамі, то ў Венесуэле будуць свае спецыялісты, буйныя арганізацыі, якія будуць адбудоўваць гэту цудоўную краіну”. “Мы абавязкова зробім тое, што паабяцалі”, — запэўніў Прэзідэнт Беларусі.
“Венесуэла — гэта наш дом, наша зямля. Гэтак жа і Беларусь павінна стаць роднай зямлёй для венесуэльцаў”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.