Уга Чавес у кастрычніку наведае Беларусь

Президент 28 марта 10 2301
Уга Чавес у кастрычніку наведае Беларусь
Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес у кастрычніку бягучага года наведае з візітам Беларусь, а ў 2011 годзе ў Венесуэлу прыедзе Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым дамовіліся 17 сакавіка ў Каракасе Прэзідэнты дзвюх краін.

Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, “у Беларусі ёсць што паказаць Прэзідэнту Венесуэлы і чым яго зацікавіць”. Ён выказаў надзею, што да гэтага часу дзяржавы выйдуць на новы этап супрацоўніцтва, а да яго наступнага візіту ў Венесуэлу тут ужо будзе адкрыты шэраг прадпрыемстваў, “каб венесуэльцы бачылі, што мы людзі сур’ёзныя”.

Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, у час яго цяперашняга візіту ў Венесуэлу прэзідэнты дзвюх краін абмяркоўвалі шмат ідэй і задум. “За апошнія гады мы некалькі адсталі ў рэалізацыі планаў, — канстатаваў ён. — Давайце навярстаем упушчанае і тое, што планавалі зрабіць за тры гады, зробім за два, а тое, што хацелі зрабіць за два, зробім за адзін год”.

БелТА