Час правядзення богаслужэнняў і асвячэння могілак у Воранаўскім раёне ў перыяд з 1 па 8 лістапада

26 октября 26 207
Час правядзення богаслужэнняў і асвячэння могілак у Воранаўскім раёне ў перыяд з 1 па 8 лістапада

Screenshot_44.png

Расклад багаслужэнняў

Дзень, калі ажывае памяць

У пачатку лістапада ў Беларусі традыцыйна ўзгадваюць памерлых продкаў, наведваюць могілкі, запальваюць лампадкі. Хоць яны адышлі ў нябыт, аднак жывуць у нашых сэрцах і памяці…

Дарога да продкаў

У каталіцкім Касцёле на працягу актавы — з 1 па 8 лістапада — моляцца за памерлых. Багаслужэнні пройдуць ва ўсіх касцёлах Воранаўшчыны.

Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (Беняконі)

1 лістапада

10.00, 13.00 — імша.

2 лістапада               

10.00 — імша, працэсія на могілкі ў аг. Беняконі;

18.00 — імша.

З 1 па 8 лістапада — імшы за памерлых.

 

Касцёл Божай Міласэрнасці і Святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша (Воранава)

1 лістапада

10.30 — імша (у касцёле), працэсія на могілкі ў г.п. Воранава, у в. Борці;

15.00 — імша.

2 лістапада

19.00 — імша, выпамінкі.

З 3 да 30 лістапада ў 18.00 — выпамінкі з вяночкам да Божай Міласэрнасці. Кожная пятніца лістапада — выпамінальныя імшы.

Капліца Божай Міласэрнасці (Паляцкішкі)

1 лістапада

13.00 — імша, працэсія на могілкі ў аг. Паляцкішкі.

 

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Германішкі)

1 лістапада

9.30 — імша ў касцёле за парафію;

12.00 — імша за памерлых на могілках.

2 лістапада

18.00 — імша за памерлых, выпамінкі і вяночак да Божай Міласэрнасці.

 

Касцёл Божай Міласэрнасці (Доцішкі)

1 лістапада

9.00 — выпамінкі, імша, працэсія на могілкі ў в. Лебеднікі.

2 лістапада

9.00 — выпамінкі, імша.

3-8 лістапада

16.00 — выпамінкі, імша.

 

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Юрыя (Нача)

1 лістапада

13.00 — выпамінкі, імша, працэсія на могілкі ў в. Нача.

2 лістапада

13.00 — выпамінкі, імша.

3-8 лістапада

18.00 — выпамінкі, імша.

 

Касцёл Адшукання Святога Крыжа (Жырмуны)

1 лістапада

10.00 — імша, працэсія на могілкі ў аг. Жырмуны.

2 лістапада

10.00 — выпамінкі, імша;

18.00 — імша за памерлых святароў, якія служылі ў парафіі.

3-8 лістапада

10.00 — выпамінкі, імша.

 

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Забалаць)

1 лістапада

10.00, 13.00 — імша.

2 лістапада

10.00 — імша, працэсія на могілкі ў аг. Забалаць.

13.00 — імша.

3-8 лістапада

18.00 — імша за памерлых.

 

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса (Канвелішкі)

31 лістапада

11.00 — імша на могілках у аг. Канвелішкі

1 лістапада

10.00 — выпамінкі;

11.00 — імша.

2 лістапада

11.00 — выпамінкі, імша.

3-8 лістапада

17.30 — малітва на ружанцы, імша.

 

Касцёл Святога Георгія (Асава)

1 лістапада

12.00 — імша, працэсія на могілкі ў в. Асава.

2 лістапада

12.00 — выпамінкі, імша.

3-8 лістапада ў 10.00 імша за памерлых.

Капліца Святога Яна Хрысціцеля (Пагародна)

6 лістапада

10.00 — імша за памерлых.

 

Касцёл Святога Лінуса (Пеляса)

1 лістапада

10.00 — імша, выпамінкі, працэсія на могілкі ў в. Пеляса;

17.00 — імша на могілках.

2 лістапада

10.00 — выпамінкі, імша;

17.00 — імша на могілках.

3-8 лістапада ў 10.00 — імша.

Касцёл Марыі Магдаліны (Волдацішкі)

1 лістапада

13.30 — выпамінкі, імша і працэсія на могілкі ў в. Волдацішкі.

2 лістапада

13.30 — выпамінкі, імша.

3-8 лістапада ў 12.00 — імша.

 

Касцёл Маці Божай Ружанцовай (Радунь)

1 лістапада

9.00 — гадзінкі да Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, ружанец;

10.00 — імша;

11.20 — выпамінкі;

12.00 — працэсія на могілках у г.п. Радунь;

17.00 — выпамінкі, ружанец;

18.15 — імша.

2 лістапада

8.45, 16.45 — выпамінкі;

9.30, 17.30 — ружанец;

10.15 — імша, наведванне могілак у в. Віганцы;

18.15 — імша.

3-7 лістапада — у 18.00 выпамінкі, імша.

8 лістапада

8.45 — выпамінкі, ружанец;

10.00 — імша, жалобная працэсія ля магілаў на прыкасцёльнай тэрыторыі;

12.30 — ружанец;

13.00 — імша.

Капліца Маці Божай Міласэрнасці (в. Подзітва)

1, 2 і 8 лістапада

14.30 — ружанец, выпамінкі;

15.30 — імша.

 

Касцёл Наведвання Маці Божай Тракельскай (Тракелі)

1 лістапада

10.00 — імша;

11.30 — выпамінкі;

13.00 — выпамінкі, імша, працэсія на могілкі ў аг. Тракелі.

2 лістапада

10.00, 18.00 — імша.

3-7 лістапада ў 18.00, 8 лістапада ў 13.00 — выпамінкі, імша за памерлых.

 

Бацькоўская субота

У праваслаўных вернікаў восеньскае памінанне продкаў адбываецца ў Дзмітрыеўскую бацькоўскую суботу. Сёлета яна выпадае на 7 лістапада.

У храме Святога благавернага князя Аляксандра Неўскага ў г.п. Воранава 6 лістапада ў 17.00 пройдзе парастас, 7 лістапада ў 9.00 — урачыстая літургія і ўсяленская паніхіда за памерлых.

У храме Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія ў аг. Забалаць 8 лістапада ў 9.30 адбудзецца літургія, паніхіда за памерлых і наведванне могілкаў у аг. Забалаць і ў в. Праважа.

У храме Святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай у г.п. Радунь 7 лістапада ў 9.00 — літургія і паніхіда за памерлых.

Падрыхтавала Марына КАНДРАТОВІЧ.