Жыхары аграгарадка Жырмуны адзначылі свята вёскі

11 октября 26 112
Жыхары аграгарадка Жырмуны адзначылі свята вёскі
изображение_viber_2026-10-11_16-03-50-482.jpg

Спрадвеку галоўным здабыткам любой мясцовасці з'яўляюцца людзі - працавітыя, дбайныя, сапраўдныя гаспадары. На фэсце ўшанавалі вяскоўцаў. У цэнтры ўвагі былі самы малады жыхар Жырмун Ілля Грынюк і яго бацькі Антаніна і Андрэй, шматдзетная сям'я Таццяны Шадуры, воіны-інтэрнацыяналісты Віктар Бенкевіч і Мікалай Старожка, стараста вёскі Таўкіні Марыя Марыноўская, Алена Гайдуль, якая 33 гады аддала працы ў мясцовай гаспадарцы, электраманцёр Мар'ян Шэшка і малалы спецыяліст Дар'я Пашкевіч.

Таксама ўзгадалі пра самага сталага жыхара — Яна Янавіча Кейзу. Усе атрымалі падарункі ад эксперыментальнай базы "Кастрычнік" і раённай арганізацыі БСЖ. Аб'яднала вяскоўцаў і стварыла святочную атмасферу песня ў выкананні артыстаў раёна.

изображение_viber_2026-10-11_16-03-45-130.jpg

изображение_viber_2026-10-11_16-03-45-211.jpg

изображение_viber_2026-10-11_16-03-45-254.jpg

изображение_viber_2026-10-11_16-03-48-615.jpg

изображение_viber_2026-10-11_16-03-49-850.jpg

изображение_viber_2026-10-11_16-03-50-302.jpg

изображение_viber_2026-10-11_16-03-50-337.jpg

изображение_viber_2026-10-11_16-03-50-371.jpg

изображение_viber_2026-10-11_16-03-50-412.jpg

изображение_viber_2026-10-11_16-03-50-442.jpg

изображение_viber_2026-10-11_16-03-50-520.jpg