Лялька-мотанка ў падарунак. Майстар народных мастацкіх рамёстваў з Воранава Галіна Мялько на “Дажынках” праводзіць майстар-клас

Ці ўяўляеце вы, што рознакаляровыя лапікі можна лёгка пераўтварыць у дзіцячыя цацкі ці ляльку-мотанку? Калі не, то вам трэба запісацца на ўрок да воранаўскай ўмеліцы Галіны Віктараўны. Яе рукі спрытна круцяць маленькія кавалкі тканіны, нараджаючы на вачах здзіўленых гледачоў сувеніры з “Дажынак”.
Трэба сказаць, што гэта няпроста напамін аб гучным фэсце, але яшчэ і далучэнне да народных вытокаў. Лялькі-мотанкі, створаныя без дапамогі іголкі, служылі своеасаблівымі абярэгамі ў нашых продкаў.
