Хлебасольна, шчодра і ад душы. Карэлічы прымаюць "Дажынкі-2026"

Да абласнога фестывалю працаўнікоў вёскі Карэлічы прыбраліся. З'явіліся новыя аб'екты, абнавіліся фасады будынкаў, дарогі.
Горад напоўніўся шматгалоссем, песнямі і віншаваннямі. Гродзеншчына дбайна папрацавала, сабрала багаты ўраджай - час для забаў, танцаў і ўзнагарод.
Здаецца, кожная вулачка ўвабрала ў сябе адгалоскі свята. Нават надвор'е не можа сапсаваць настрой.
Мы, беларусы, звыкла працуем да сёмага поту, і лепш талакой. Затым хораша адпачываем: сэрцы б'юцца ў адзіным шчаслівым рытме - ёсць хлеб, значыць, настаў час доўгачаканага фэсту.



















