Смак ураджаю і ўдзячнасць зямлі: важкія дажыначныя каравай і сноп варанаўчане прывезлі ў Карэлічы

Экономика и с/х 26 сентября 26 151
Смак ураджаю і ўдзячнасць зямлі: важкія дажыначныя каравай і сноп варанаўчане прывезлі ў Карэлічы
изображение_viber_2026-09-26_12-39-57-855.jpg

Пышны, чатырох’ярусны, з густам упрыгожаны каласкамі ды кветкамі наш каравай заняў пачэснае месца сярод такіх жа тварэнняў хлебапякарнага мастацтва з усіх рэгіёнаў Прынёмання. Ох, і важкі ён атрымаўся ў лепшых гаспадынек Воранаўшчыны — аж пад 20 (!) кілаграмаў.

Спечаны з любоўю да роднай зямлі і павагай да чалавека працы каравай — яскравае ўвасабленне ўрадлівасці зямелькі-маці, дастатку і дабрабыту ў сем’ях, на малой радзіме і ў Айчыне.

Сноп з нівы Воранаўскага раёна таксама прыехаў на “Дажынкі”.

изображение_viber_2026-09-26_12-39-57-231.jpg

У Год беларускай жанчыны галоўнай фігурай на ім стала працалюбівая беларуская прыгажуня, якая ўвянчала сноп. З абодвух бакоў яе абступілі буслы — сімвал сямейнага шчасця і дабрабыту.

Традыцыйна майстрыцы аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры “рассыпалі” па снопе валошкі ды рамонкі з саломы — сціплыя кветкі роднага краю, уплялі і ленты з беларускай сімволікай. На шэдэўры дэкаратыўна-прыкладной творчасці больш за два метры заззяла сонейка — напамін аб багатым ураджаі краю і жыццёвай энергіі яго жыхароў.

“Сэрцам” саламянай кампазіцыі, несумненна, стаў герб Воранава. Гэта напамінанне пра тое, што варанаўчане жывуць у еднасці і згодзе і іх аб’ядноўвае стваральная мірная праца.

изображение_viber_2026-09-26_12-39-55-249.jpg

изображение_viber_2026-09-26_12-39-55-703.jpg

изображение_viber_2026-09-26_12-39-57-025.jpg

изображение_viber_2026-09-26_12-39-57-749.jpg