Святкуем разам. Урачыстасць ушанавання цудадзейнага абраза Маці Божай Тракельскай у санктуарыі ў Тракелях пройдзе 10-11 ліпеня

07 июля 26 52
Святкуем разам. Урачыстасць  ушанавання цудадзейнага абраза Маці Божай Тракельскай у санктуарыі ў Тракелях пройдзе 10-11 ліпеня

У гэтым годзе мерапрыемства пройдзе пад дэвізам «Маці міласэрнасці —

наша апякунка» і будзе прымеркавана да 35-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі.

10 ліпеня

18.30 — святая імша для пілігрымаў;

21.00 — Марыйны заклік;  

21.30 — канферэнцыя «Шлях веры Касцёла на Гродзеншчыне»;

22.15 — эўхарыстычная адарацыя;

24.00 — святая імша і працэсія з абразам Маці Божай.

11 ліпеня

2.00, 6.00 — ружанец;

3.00 — навэнна да Маці Божай Міласэрнасці;

4.30 — традыцыйныя спевы;

5.30 — гадзінкі ў гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны;

7.30, 10.00 — святая імша;

9.00 — святкаванне юбілею сем’яў (аднаўленне суджанскіх абяцанняў).

Дадатковыя рэйсы

У гэтыя святочныя дні філіял «Аўтамабільны парк №14 г.п. Воранава» арганізаваў дадатковыя рэйсы ў Тракелі. 10 ліпеня аўтобус адпраўляецца з аўтастанцыі «Воранава» ў 21.00, прыбывае на прыпыначны пункт у Тракелях у 21.22. 11 ліпеня з Тракеляў выходзіць у 1.30, у Воранаве — у 1.52. Наступны рэйс — аўтобус выбывае з Воранава ў 8.30, у Такелях — у 8.52. Адпраўляецца з ПП «Тракелі» ў 12.30, на АС у Воранава — у 12.52.