Зноў "Александрыя збірае сяброў". Культработнікі Воранаўшчыны прымаюць удзел у рэспубліканскім Купаллi

Сёлета асноўныя тэмы фэсту, што збірае дзясяткі тысяч гасцей, — 80-годдзе Вялікай Перамогі, адзінства народаў Беларусі і Расіі і, канешне ж, традыцыйныя сямейныя і агульначалавечыя каштоўнасці.
У складзе дэлегацыі Гродзенскай вобласці на свяце нашы зямлячкі — Ірына Камінская, дырэктар Воранаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, Святлана Салмановіч і Анжэла Ладыш з Пагародзенскага цэнтра культуры і Анжэла Лявон з раенеага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.
Нашы жанчыны знаёмяць гасцей Александрыі з традыцыямі продкаў. Майстар-клас па ткацтву дае захавальніца рамяства, якім валодалі пагародзенскія ўмелiцы, Анжэла Ладыш.
Як рабіць ляльку-мотанку — абярэг, у які верылі продкі, вучыць Анжэла Лявон.



