Лепшыя музыкі Воранаўшчыны пабывалі ў Канвелішках

Сёння гучнае брэндавае свята "Гучаць музыкі і прыпеўка" весяліла жыхароў аграгарадка. Лілася песня на ўсю ваколіцу, збіраючы на нядзельны фэст мясцовых жыхароў.
Што тут і казаць, нашы продкі заўжды слаўна працавалі і ўмелі адпачываць. І пад гармонік добрую лірычную песню зацягнуць, і хвацка прайсціся ў польцы.
А прыпеўкі? Ой, як хораша яны гучалі! Ад артыстаў з раёна па іх веданні і выкананні не адставала і мясцовая спявачка Леакадзія Іонаўна Калыска. У яе рэпертуары іх і не злічыць.
Тым часам свята гуло, павышалася настрой і натхняла на новы працоўны тыдзень.






