На Гродзеншчыне падвялі вынікі абласнога штогадовага конкурсу імя А.І.Дубко "Творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва" па выніках 2024 года. Распавядаем, хто атрымаў узнагароды
Знаёмцеся з пераможцамі.
На Гродзеншчыне падвялі вынікі абласнога штогадовага конкурсу імя А.І.Дубко "Творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва" па выніках 2024 года. Узнагароды ўручыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік.
Знаёмцеся з пераможцамі!
"Клубны работнік года"
Дыдышка Ірына Маркаўна, метадыст аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці".
Пад кіраўніцтвам Ірыны Маркаўны з пачатку 2024 г. у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры запушчаны новы культурна-асветніцкі праект "Мужчынскае і жаночае ў традыцыйнай культуры Беларусі", які прапануе паглядзець на культурную спадчыну праз гісторыю жыццядзейнасці мужчын і жанчын, даведацца, якімі былі іх заняткі і сямейныя стасункі. Ірына Маркаўна – рэалізатар рэгіянальнага культурна-асветніцкага праекта "Збляны – калыска культуры" па адраджэнні, вывучэнні, захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны жыхароў вёскі і хутара Збляны Лідскага раёна
ХХ ст. Яго складаюць навуковае абгрунтаванне культурнай з’явы, дэманстрацыя ручной апрацоўкі лёну, этнаграфічныя інструменты і прадметы аддзення, песенны, вусны і танцавальны фальклор, рэцэпты святочнай кулінарыі, абрадавыя дзеянні зажынак і сямейна-бытавых урачыстасцей на вясельную тэматыку, калекцыя рэплік народнага аддзення мястэчка Збляны і інш.
"Бібліятэкар года"
Стэльмах Таццяна Іосіфаўна, дырэктар дзяржаўнай установы культуры "Мастоўская раённая бібліятэка".Па ініцыятыве Таццяны Іосіфаўны распрацаваны і рэалізуюцца шматлікія раённыя бібліятэчныя праекты, праграмы, спаборніцтвы, акцыі: бібліяноч "Падарожжа па кніжным сусвеце", бібліяфэст "Мая Радзіма – мой горад Масты", палявая чытальная зала "Кнігі памяці", раённыя бібліятэчныя праграмы "У гармоніі з узростам", "Сям’я каля кніжнай паліцы", фотаконкурс "BOOK-LOOK", патрыятычны праект "Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць" і інш.
У 2024 годзе бібліятэка ажыццяўляе рэалізацыю гуманітарнага праекта "Руская народная казка як феномен традыцыйнай культуры". Праект дазволіў умацаваць матэрыяльную базу і прыцягнуць да мерапрыемстваў праекта вялікую колькасць жыхароў горада.
"Выкладчык года"
Палкіна Вольга Вячаславаўна, выкладчык установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж".
Яскравым паказчыкам высокага прафесіяналізму Вольгі Вячаславаўны з’яўляюцца значныя дасягненні яе навучэнцаў на конкурсах розных узроўняў: Рэспубліканскі разнажанравы конкурс "Жарынка-2023" (лаўрэат ІІ ступені), ІІ Адкрыты конкурс факультэта народных інструментаў установы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі" (дыпламант ІІ ступені), Міжнародны конкурс-фестываль мастацтва і творчасці "Ступени мастерства" (лаўрэат І ступені), Міжнародны шматжанравы конкурс мастацтваў "На встречу чудесам" (лаўрэат І ступені), Х Рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на народных інструментах імя І.І.Жыновіча (лаўрэат ІІІ ступені) і інш.
"Настаўнік школы мастацтваў года"
Ткачова Наталля Уладзіміраўна, настаўнік па класе скрыпкі дзяржаўнай установы адукацыі "Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Ю.У.Семянякі г. Гродна".Навучэнцы класа Наталлі Уладзіміраўны больш за 100 разоў станавіліся лаўрэатамі конкурсаў і фестываляў высокага ўзроўню. Толькі за перыяд з кастрычніка
2023 года па верасень 2024 года – ХХ Міжнародны дзіцячы конкурс "Музыка надежды" (лаўрэат ІІ ступені), ХІ Рэспубліканскі фестываль-конкурс дзіцячага мастацтва "ЛьВенок" (лидский венок) (лаўрэаты І, ІІ ступені), Міжнародны конкурс выканальніцкага мастацтва імя М.І.Глінкі (лаўрэат ІІІ ступені), ХХХ абласны адкрыты конкурс імя К.Горскага (лаўрэат І ступені) і інш.
"Артыст года"
Саладуха Алег Аляксандравіч, кіраўнік народнага маладзёжнага музычна-драматычнага тэатра "Гарадзенская надзея" дзяржаўнай установы "Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры".
Алег Аляксандравіч з’яўляецца практыкуючым артыстам размоўнага жанру і выканаўцай драматычных роляў, канферансье, паспяхова сумяшчаючы гэтыя ролі з пасадай кіраўніка тэатра. Як дыктар і эстрадны прамоўца ён мае багаты вопыт работы на сцэне ў якасці вядучага канцэртных праграм і святочных мерапрыемстваў. У бягучым годзе ім падрыхтаваны і праведзены на высокім узроўні такія культурна-масавыя мерапрыемствы, як канцэртна-забаўляльная праграма "Ledяной Новый год", мерапрыемствы творчага праекта "Гарадскі маёнтак Дзеда Мароза", канцэрт "Дружба без границ" да Дня яднання народаў Расіі і Беларусі, урачысты мітынг "Наследники Победы!", канцэрт і святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 896-годдзю горада Гродна "#ГРОДНО7Я!" і шмат інш.
"Музейны работнік года"
Хацяновіч Наталля Аляксандраўна, дырэктар дзяржаўнай установы "Лідскі гісторыка-мастацкі музей".
Наталля Аляксандраўна займаецца папулярызацыяй гісторыка-культурнай спадчыны гродзенскага рэгіёна. Актыўна прымае ўдзел у міжнародных навукова-практычных канферэнцыях: ХІ Міжнародная нумізматычная канферэнцыя, Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Музейныя ініцыятывы на прасторы СНД", Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Адзінай памяці верныя" і інш.
Наталля Хацяновіч з’яўляецца куратарам культурна-асветніцкіх праектаў: "Музейны трыпціх" у рамках міжнароднай акцыі "Ноч музеяў", аўтар канцэпцыі выстаўкі "Алея памяці "Ніколі не забудзем", прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама часовай экспазіцыі "Пра знак якасці раскажа экспанат", прымеркаванай да Года якасці.
"Народны майстар года"
Шавельская Ірына Францаўна, майстар народных мастацкіх рамёстваў дзяржаўнай установы культуры "Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр".
Ірына Францаўна з’яўляецца носьбітам комплекснай нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці "Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення". Арыгінальныя вырабы майстра сталі своеасаблівай візітоўкай Гродзенскай вобласці і дэманстраваліся на міжнародных і рэспубліканскіх святах і фестывалях: Днях Гродзенскай вобласці на міжнароднай выставе-форуме "Россия" на ВДНГ у г. Масква, рэгіянальнай пляцоўцы Гродзенскай вобласці ў межах ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Калекцыя яе работ дэманстравалася на выставе дасягненняў у сферы культуры і мастацтва ў межах Рэспубліканскага фестывалю "Беларусь – мая песня", ХІV Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур.
"Мастак года"
Рышкевіч Анастасія Андрэеўна, мастак-афарміцель аддзела даследавання і рэстаўрацыі аб’ектаў гістарычнай спадчыны ўстановы культуры "Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей".
З кастрычніка 2023 г. па верасень 2024 г. Анастасія Андрэеўна прымала актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і афармленні выстаўкі да справаздачнага канцэрта Гродзенскай вобласці "Прынёманне: зямля і людзі" ў рамках Рэспубліканскага фестывалю "Беларусь – мая песня" (г. Мінск), пабудове экспазіцыі ў павільёне Гродзенскай вобласці да ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі (г.Віцебск), падрыхтавала мастацка-праектнае рашэнне і актыўна ўдзельнічала ў мантажы пастаяннай экспазіцыі "Пасляваенны Гродна. Гродзеншчына ў 2-й палове ХХ-ХХІ ст.", створанай на экспазіцыйных плошчах у Новым замку.
"Рэжысёр года"
Багдановіч Вольга Тамашаўна, намеснік начальніка аддзела культурна-асветнай работы, мастацтваў і навучальных устаноў упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Вольга Тамашаўна за справаздачны перыяд арганізавала і правяла больш за 50 мерапрыемстваў, найбольш значныя з іх: адкрыццё аўтамабільнай дарогі ад вуліцы Карскага да Азёрскай шашы ў
г. Гродна з удзелам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Р. Галоўчанка, урачыстая цырымонія закладкі "капсулы" ў гонар пачатку будаўніцтва гарадской клінічнай бальніцы па праспекце Я.Купалы ў г. Гродна з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, гала-канцэрт калектываў і выканаўцаў мастацкай творчасці Гродзенскай вобласці "Прынёманне: зямля і людзі" ў рамках Рэспубліканскага фестывалю "Беларусь – мая песня" (г. Мінск), канцэрт "Гродненщина: мгновения спрессованы в года", прысвечанага 80-годдзю стварэння Гродзенскай вобласці, і іншыя мерапрыемствы, у тым ліку прысвечаныя дзяржаўным святам і памятным датам.
"Пісьменнік года"
Яцук Таццяна Мікалаеўна, член грамадскага аб’яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі".У 2024 годзе выйшаў чарговы зборнік лірыкі Таццяны Яцук пад назвай "Мудрасць вечара", у якім аўтар пранікліва, глыбока па-мастацку ўздымае шэраг актуальных тэмаў жыцця чалавека, яго існавання ў гэтым свеце. З яе вершамі чытач адправіцца ў асэнсаваныя вандроўкі па гістарычнай Навагрудчыне, схіліць галаву ў нізкім паклоне перад памяццю спаленых беларускіх вёсак, паспрабуе асэнсаваць усе багацці, якімі нас сілкуе гістарычная памяць пра багатыя на гісторыю паселішчы.
"Журналіст года"
Бібікава Ала Георгіеўна, уласны карэспандэнт абласнога ўнітарнага інфармацыйна-рэкламнага прадпрыемства "Рэдакцыя газеты "Гродзенская праўда".
Ала Бібікава шмат піша на тэмы культуры і захавання культурнай спадчыны вобласці. Водгукі ў сэрцах чытачоў выклікаюць яе нарысы пра людзей культуры і таленавітых майстроў Гродзеншчыны: Юзэфу Старасціну – народнага майстра Рэспублікі Беларусь, Алену Шунейка – гродзенскага майстра па ткацтве, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пра лаўрэатаў конкурсу імя А.І.Дубко "Творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва" і інш.
"Музыкант года"
Шарэйка Марына Уладзіміраўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж".
Марына Уладзіміраўна з’яўляецца кіраўніком заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага камернага жаночага хору ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж", які ў 2023-2024 гг. прыняў удзел у шматлікіх сацыяльна значных культурных мерапрыемствах, прысвечаных Дню народнага адзінства, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і інш. Пад кіраўніцтвам М.В.Шарэйка калектыў прыняў удзел у справаздачным канцэрце Гродзенскай вобласці ў рамках Рэспубліканскага фестывалю "Беларусь –
мая песня", з яе аўтарскімі аранжыроўкамі. У апошні час калектыў актыўна супрацоўнічае з народным камерным аркестрам каледжа. Марына Уладзіміраўна валодае ігрой на фартэпіяна, майстэрствам дырыжыравання і акампаніравання інструментальным калектывам розных форм, плённа працуе ў якасці музычнага кіраўніка, у т.л. выконваючы ролю аранжыроўшчыка для салістаў, камернага хору і камернага аркестра.
"Мастацкі кіраўнік народнага (заслужанага) аматарскага калектыву года"
Шарэйка Надзея Паўлаўна, кіраўнік народнага ансамбля народных інструментаў "Скарбніца" дзяржаўнай установы адукацыі "Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў".
Пад кіраўніцтвам Надзеі Паўлаўны калектыў актыўна вядзе канцэртную дзейнасць, выступае на мерапрыемствах, прысвечаных дзяржаўным святам і памятным датам, удзельнічае ў патрыятычных акцыях. Ансамбль – актыўны ўдзельнік творчых конкурсаў і фестываляў: Міжнародны конкурс-фестываль "Чудное мгновенье" (лаўрэат І ступені), Міжнародны творчы конкурс у галіне мастацтва, паэзіі, танца і музыкі "Волшебство Нового года" (лаўрэат І ступені), Міжнародны шматжанравы фестываль-конкурс "Millenium" (лаўрэат ІІІ ступені), Міжнародны конкурс мастацтваў "Ключ к таланту" (лаўрэат І ступені), Міжнародны чэмпіянат мастацтваў Цэнтральнай Азіі (лаўрэат І ступені), ІІ Міжнародны конкурс выканальніцкага мастацтва (лаўрэат І ступені) і інш.
"Мастацкі кіраўнік узорнага (заслужанага) аматарскага калектыву года"
Германовіч Іна Уладзіміраўна, кіраўнік узорнага танцавальнага ансамбля "Зальвяначка" дзяржаўнай установы адукацыі "Зэльвенская дзіцячая школа мастацтваў".
Пад кіраўніцтвам Іны Уладзіміраўны калектыў актыўна працуе над захаваннем і адраджэннем народных традыцый і папулярызацыяй беларускага фальклорнага танцавальнага мастацтва. За справаздачны перыяд неаднаразова станавіўся пераможцам шматлікіх конкурсаў і фестываляў: І адкрыты Рэспубліканскі конкурс-фестываль мастацтваў "DISCOVERY.BY – АДЧЫНЯЙ.БАЙ", Х Рэспубліканскі адкрыты конкурс маладых выканаўцаў "Беларускія таленты", ХІ Рэспубліканскі фестываль-конкурс дзіцячага мастацтва "ЛьВенок" (лидский венок), ІІІ Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва "Dance конгресс" і інш.
https://grodnonews.by/