Дарагія вернікі, святары, работнікі рэдакцыі і чытачы «Воранаўскай газеты»! Ад усяго сэрца віншую вас са светлым святам Нараджэння Хрыстова і надыходзячым Новым годам!

25 декабря 24 120
Дарагія вернікі, святары, работнікі рэдакцыі і чытачы «Воранаўскай газеты»! Ад усяго сэрца віншую вас са светлым святам  Нараджэння Хрыстова і надыходзячым Новым годам!

Дарагія вернікі, святары, работнікі рэдакцыі і чытачы «Воранаўскай газеты»!

Ад усяго сэрца віншую вас са светлым святам

Нараджэння Хрыстова і надыходзячым Новым годам!

Радасць Божага Нараджэння яднае ўсіх нас у адной вялікай сям’і, у якой мы падзяляем любоў, мір і надзею, што дае нам Хрыстос. Гэта час, калі нашы сэрцы адкрываюцца для святла, а душы напаўняюцца Божай ласкай.

Дарагія землякі, вы з’яўляецеся той супольнасцю, якая аб’ядноўвае ўсіх нас у працы, малітве і святах. Ад усяго сэрца дзякую вам за вашую веру, малітвы і добрыя ўчынкі, якія праслаўляюць Бога. Няхай Збаўца свету і Найсвяцейшая Панна Марыя ахоўваюць і бласлаўляюць кожнага з вас і наш дарагі Воранаўскі раён. Няхай Нараджэнне Хрыстова прынясе ў вашыя дамы мір, згоду і шчасце, а Новы год стане часам новых магчымасцей, дасягненняў і радасных падзей.

Паважаныя святары, дзякую вам за вашу духоўную працу і малітвы, якія падтрымліваюць і натхняюць наш народ. Вы нясеце святло Божай праўды і любові ў жыццё кожнага чалавека.

Для рэдакцыі газеты выказваю словы ўдзячнасці за вашу нялёгкую працу, за тое, што вы дапамагаеце людзям адчуваць сябе бліжэй да жыцця нашага раёна і адзін да аднаго. Ваша адданасць сваёй справе — гэта прыклад служэння супольнасці.

Няхай Віфлеемская зорка асвятляе ваш шлях і вядзе нас да ўзаемнай любові і братэрства!

З малітвай і бласлаўленнем,

святар Віталій Валюк

з прыхода Маці Божай Ружанцовай у Радуні.