Вучні пачатковых класаў Доцішскай сярэдняй школы пабывалі на экскурсіі ў цэнтры бяспекі
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях праводзіць мэтанакіраваную работу па стварэнню ў Рэспубліцы Беларусь адукацыйных цэнтраў бяспекі. На гэты час у рэспубліцы функцыянуюць адзінаццаць цэнтраў бяспекі МНС. Нядаўна вучні пачатковых класаў Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці пабывалі на экскурсіі ў цэнтры бяспекі г.Ліды.
Вядома, што у сучасным свеце падрастаючаму пакаленню не абысціся без ведання асноў бяспекі жыццядзейнасці, правіл аказання першай медыцынскай дапамогі, правілаў карыстання калектыўнымі і індывідуальнымі сродкамі абароны. Менавіта на гэта арыентавана дзейнасць Цэнтра бяспекі. Пры гэтым засвоіць атрыманыя веды дзецям дапамагаюць інавацыйныя тэхналогіі і сучаснае абсталяванне.
Навучэнцы мелі магчымасць выклікаць экстранныя службы па тэлефоне, тушыць пажар, праводзіць эвакуацыю з задымленнага памяшкання, паўтарыць правілы дарожнага руху, паглыбіць веды пра бяспечныя паводзіны ля вадаёмаў узімку, правілы дарожнага руху і інш.
У цэнтры дзеці замацавалі атрыманыя на ўроках АБЖ веды і авалодалі навыкамі бяспечных паводзін у сітуацыях, якія могуць адбыцца дома, на вуліцы (крымінальная бяспека, бяспека ў транспарце і г.д.). Вучні пагрузіліся ў віртуальную рэчаіснасць, якая імітуе надзвычайныя сітуацыі, змаглі больш грунтоўна вывучыць матэрыял,дзякуючы віртуальнаму прабыванню ў асяроддзі надзвычайных сітуацый.
Галіна КАЛЕНДА,
настаўніца пачатковых класаў
Доцішскай сярэдняй школы