Встреча дятловского агроблогера с Президентом и служебные будни девушки в погонах из Ивья. Продолжаем рассказывать об интересных людях в регионе

Общество 15 ноября 24 81
Встреча дятловского агроблогера с Президентом и служебные будни девушки в погонах из Ивья. Продолжаем рассказывать об интересных людях в регионе

Проект «Регион. Люди. Достижения».

MyCollages.jpg

Волковыск.png
В Волковысском районе...

Не легка у травматолога работа

Евгений Викторович Пыжик – заведующий травматологическим (ортопедическим) отделением УЗ «Волковысская центральная районная больница», врач-травматолог-ортопед. Его профессионализм, ответственное отношение к делу и достигнутые в нем результаты получили заслуженное признание – имя доктора занесено на районную Доску почета. 

6aef4c8825d219901a5f5d8356498224_L.jpg

В медицину Евгений Викторович пришел, как он сам признается, случайно. Вырос в семье, где отец трудился в сельском хозяйстве, а мама преподавала физику в школе, но после окончания школы поступил в медицинский институт, и это решение определило всю его дальнейшую судьбу. Профессиональный путь Евгения Викторовича впечатляет своей насыщенностью и постоянным стремлением к совершенствованию. С 1998 года он не только работает в Волковысской больнице, но и прошел двухлетнюю клиническую ординатуру в областной клинической больнице Минска. 

– Если раньше, когда я пришел, отделение занималось только лечением жителей нашего района, сейчас это межрайонный центр, который принимает пациентов из пяти районов. Статистика говорит сама за себя: соотношение плановых и экстренных операций сейчас составляет примерно 50 на 50. Переломы, травмы считаются экстренными. Плановые – это любые операции, направленные на улучшение качества жизни пациентов. Сегодня мы выполняем операции различной сложности – от черепно-мозговых травм до эндопротезирования крупных суставов. С июня 2023 года проведено более 300 операций по замене тазобедренного сустава. Травмы – чаще всего случайность. «Если бы знал, где упадешь, соломку бы постелил». Сегодня рекламируют много специальной обуви для гололеда, различных средств защиты – это все прекрасно. Но основная причина травматизма кроется глубже, – рассуждает Евгений Викторович.

По его наблюдениям, значительная часть травм связана с алкоголизмом и пренебрежением техникой безопасности.

– Люди часто игнорируют элементарные меры предосторожности, работая без средств защиты. Однако есть и позитивные тенденции. За последние годы заметно снизился транспортный травматизм. Современные транспортные средства стали значительно безопаснее.

Несмотря на колоссальную занятость и ответственность, Евгений Викторович сумел сохранить живой интерес к жизни за пределами операционной. В свободные минуты он любит читать стихи Сергея Есенина и Марины Цветаевой.

– К сожалению, времени сейчас не так много. Сегодня надо все совмещать, чтобы оказывать помощь. Нужно уметь жить с людьми и работать с ними, – говорит доктор. 

Пополнился золотой запас

Воспитанник Волковысской ДЮСШ № 1 Матфей Волосевич выиграл золотую медаль на чемпионате страны по дзюдо. 

86be6a0255a618efce3119dc9dcfaa8f_L.jpg
(На фото второй слева)

Чемпионат проходил в Минске. Матфей Волосевич стал победителем в весовой категории 66 кг. К тому же он выполнил норматив мастера спорта.

Дятлово.png
У Дзятлаўскім раёне...

Аграблогер сустрэўся з Прэзідэнтам 

На абласных “Дажынках-2024” Прэзідэнт уручыў падзячны ліст інжынеру ААТ “Граніт-Агра”, вядомаму на ўсю краіну аграблогеру з аграгарадка Круцілавічы Дзянісу Трафімчыку. 

Безымянный.png

– Узнагарода ад Прэзідэнта Беларусі адчуваецца нечым грандыёзным і неверагодным, натхняе на новыя здзяйсненні. Мае старанні заўважаны на дзяржаўным узроўні, гэта вельмі прыемна і адказна, – падзяліўся сваімі ўражаннямі ад сустрэчы с кіраўніком дзяржавы Дзяніс.

Аграблог – гэта справа пяці гадоў энтузіяста. Старонка атрымала шырокую вядомасць дзякуючы яго героям – простым, працавітым і таленавітым працаўнікам вёскі. 

Жыхар Дзятлава вучыўся ў сталіцы, а працаваць вярнуўся на малую радзіму. Калі прыйшоў працаваць у “Граніт-Агра”, падумаў, што ў такой вялікай арганізацыі не хапае сваёй старонкі ў інтэрнэце, каб паказаць не толькі дасягненні, напрацоўкі і ўзнагароджанні, але і жыццё ўнутры калектыву. Яму са школьных гадоў падабалася відэа і фатаграфія: заўсёды нешта здымаў, нарэзваў, фатаграфаваў. Калі пачынаў здымаць сюжэты для інтэрнэт-рэсурсаў, думаў, як апісаць адным словам тое, што адбываецца, і назваў гэта аграблог.

Дзяніс успомніў, што спачатку калегі неахвотна ставіліся да яго задумкі: некаторыя ўцякалі ад камеры, некаторыя гаварылі – ідзі лепш займіся работай. Потым, калі стала больш з’яўляцца публікацый у Instagram і TikTok, ужо начальства званіла і прасіла зняць важную падзею або цырымонію. Праз некаторы час людзі самі падыходзілі з прапановай паказаць у аграблогу іх працу.

Папулярнае відэа, набраўшае мільён прасмотраў, Дзяніс зрабіў выпадкова. У кадры работнікі сельскай гаспадаркі напяваюць дзіцячую песеньку “крыжыкі-нолікі, дзве Міланы ў доміку”. Строкі прыйшліся аўтару кантэнта пасля трэніроўкі з дзецьмі. Калі на наступны дзень раніцай прыйшоў на работу, правяраў пуцёўкі, спяваў яе. Механізатары спыталі, што за песня. А потым калегі праспявалі яе па адным радку. 

Каб блог не згубіў інтарэса публікі, Дзяніс Трафімчык прыдумаў персанажаў – Леанідавіча і Юр’евіча, яны – простыя аграном і інжынер з раёна. Уся навакольная рэчаіснасць падаецца іх вачамі. На сённяшні дзень аграблог у TikTok і Instagram мае некалькі дзесяткаў тысяч падпісчыкаў. 

Сакрэт рамяства – трэба цалкам аддавацца справе і не саромецца: як толькі ты зможаш ісці ў натоўпе людзей і здымаць сябе на камеру без комплексаў – тады ў цябе ўсё атрымаецца, лічыць блогер. 

Ивье.png
В Ивьевском районе...

Служит наравне с мужчинами

В современном мире профессии, которые традиционно считались мужскими, все чаще выбирают женщины. Одной из таких смелых и целеустремленных девушек является Ксения Дехтяревич, которая недавно начала свою карьеру в ГАИ.

IMG_0007.jpg

– Я с самого детства хотела связать свою жизнь с юридическим направлением, поэтому и поступила в Могилевский институт МВД, – рассказывает Ксения. – Конечно, учеба не была простой. Жизнь по распорядку – подъем в 6.00, отбой в 10.00. Самый трудный этап, как и везде, – это начало, нужно втянуться в новый для тебя ритм жизни. 

Поступление в институт МВД – непростая задача. В среднем, чтобы поступить на одну и ту же специальность, девушкам необходимо набрать на 100 баллов больше, нежели парням. Наравне с однокурсниками надо было сдавать нормативы и проходить ночные дежурства. 

На первом месте работы Ксению тепло встретил коллектив. Кстати, он молодой. На вопрос, что является самым главным в работе, инспектор отвечает:

– Работа требует значительного терпения и ответственности. Нам часто приходится сталкиваться с разными людьми, включая тех, кто может быть раздражен или агрессивен. В дорожных ситуациях нередко возникают конфликты. Терпение позволяет выслушать все стороны и принять справедливое решение. Работа инспектора может быть утомительной, особенно в ночные смены или в плохую погоду. Нужно уметь справляться с физическими и эмоциональными нагрузками. Мы отвечаем за соблюдение Правил дорожного движения, что напрямую влияет на безопасность всех участников движения. 

Кореличи.png
У Карэліцкім раёне...

Тэрыторыя поспеху

Работнікі СВК “Свіцязянка-2003” неаднаразова даказвалі, што ведаюць сакрэты паспяховасці зямлі і любяць працаваць на ёй. На абласных “Дажынках” старшыні прадпрыемства ўручаны дыплом пераможцы рэспубліканскага агляду-конкурсу па землекарыстанню і добраўпарадкаванню машынных двароў ды ферм. 

IMG_5542.JPG

Старшыня гаспадаркі Аляксандр Мяцеліца расказаў, што зараз у севазварот прыцягваюцца пустуючыя хутары.

 Адзін з важных накірункаў – стварэнне камфортных умоў для працы і адпачынку нашых работнікаў, – паведаміў старшыня СВК. – У гаспадарцы дзве мехмайстэрні, у Райцы і ў Варончы. На іх абсталяваны гардэробы, лазні, пакоі для прыёму ежы.
Паступова абнаўляецца машынна-трактарны парк прадпрыемства. Галоўны інжынер-механік прадпрыемства Аляксандр Кухарчык расказвае, што амаль 80 працэнтаў камбайнавага парку ў СВК – новыя агрэгаты, сярод якіх ёсць як айчынныя, так і замежныя машыны.

– У наступным годзе плануем набыць яшчэ два новыя айчынныя камбайны, – дзеліцца Аляксандр Мяцеліца. – Сёлета нагрузка на камбайн складала 200 гектараў на зерневых і 60 – на рапсе. Гэта зацягнула ўборачную кампанію, таму трэба тэхнічна ўзбройвацца. Камбайнавы парк у нас магутны, але ўраджай не павінен ляжаць у кучах, таму хочам усталяваць новую перасоўную сушылку. 

На палях гаспадаркі працуюць дзевяць энерганасычаных трактароў, якія выдатна спраўляюцца з апрацоўкай глебы, таму ўсе работы выконваюцца ў аптымальныя агранамічныя тэрміны. 

Ёсць у гаспадаркі цэх па перапрацоўцы алейных культур. Рапс трапляе сюды на перапрацоўку, з яго выціскаюць алей, а шрот дадаюць у корм жывёлам. 

 У планах пабудаваць у аграгарадку Варонча цэх па нарыхтоўцы травяной мукі ў гранулах, – кажа Аляксандр Мяцеліца. – Дзякуючы гэтаму зменшым колькасць пакупных кармоў. Устаноўка каштуе каля двух мільёнаў рублёў, але гэта інвестыцыі ў будучае. 
Па выніках уборачнай кампаніі-2024 СВК “Свіцязянка-2003” намалаціў звыш 15330 тон зерня з ураджайнасцю 75,8 ц/га і больш за 3255 тон рапсу з ураджайнасцю 54,3 цэнтнера на круг. Ураджай зерневых на 800 тон вышэй, чым у мінулым годзе, усе дзяржзаказы выкананы, а па некаторых пазіцыях – у двайным памеры.

– На фермах у нас таксама створаны ўсе ўмовы для прадуктыўнай працы, – расказвае кіраўнік гаспадаркі. – У нас працуе 6 фермаў, у тым ліку 2 малочна-таварныя комплексы, 2 малочна-таварныя фермы і 2 фермы вырошчвання буйнай рагатай жывёлы. Зараз ідзе рэканструкцыя МТФ “Міратычы”, у мінулым годзе адбылася невялікая рэканструкцыя на ферме “Мінакі”, там абнавілі чырвоны куток і пакоі для жывёлаводаў: душавую і пакой для прыёму ежы. На кожнай ферме ёсць такія памяшканні, дзе работнікі могуць адпачыць, папіць гарачай кавы, перакусіць.

IMG_5545.JPG

На МТК “Райца-1” за кастрычнік надаілі 582800 кілаграмаў малака – самы высокі паказчык у гаспадарцы. Ад кожнай рагулі ў кастрычніку атрымалі 1032 кілаграма малака. На комплексе працуюць 42 чалавекі, і ўсе добра ведаюць, што да жывёлы трэба ставіцца з ласкай. Каб рагулі лягчэй пераносілі гарачае лета, выкарыстоўваюцца вентылятары, якія астуджаюць паветра. Тады статак больш ахвотна ідзе да кармавога стала, а значыць аддзячыць малаком. Падчас чакання ў чарзе на дойку каровы знаходзяцца пад распыляльнікамі вады, якія дазваляюць ім адчуваць сябе камфортней. Зіму рагулі пераносяць лепш, чым спёку. А для таго, каб вада ў паілках была цёплай, выкарыстоўваецца энергія сонечных батарэй, якія размешчаны на даху комплексу.

Пагалоўе на “Райцы-1” – амаль 1800 жывёл, дойны статак – 565 галоў. Акрамя гэтага, тут гадуюцца цяляты і племянныя бычкі да 10 месяцаў. У кароўніках – паказальная чысціня. Такія ўмовы створаны на ўсіх фермах – у “Літараўшчыне”, “Францішкова”.
Пра парадак на прадпрыемстве кажуць і лічбы. 

З пачатку года тут надоена каля 198400 тон малака, што на 106 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе. На адну рагулю надоена каля 10175 цэнтнераў. Рэалізавана каля 17815 тон малака і 1100 тон мяса. 99 працэнтаў малака рэалізавана гатункам экстра.
Клапоцяцца ў гаспадарцы не толькі пра ўмовы працы сялян, але і пра жыллёвае пытанне, якое дарэчы вырашаецца вельмі проста: калі работнік мае патрэбу, гаспадарка прадастаўляе яму жыллё. Для таго, каб кватэр хапіла ўсім, у Райцы пачалі будаваць 12-кватэрны жылы дом.

– Для гаспадаркі галоўнае – каб былі рукі, якія будуць працаваць у ёй, – кажа Аляксандр Мяцеліца. – Таму мы робім усё магчымае, каб зацікавіць маладых спецыялістаў, каб яны прыжыліся тут і адчувалі сябе не горш, чым у горадзе. 

Майстры натхнення

Сёлета перадаваць навучэнцам УА “Мірскі дзяржаўны каледж” свае ўменні і навыкі прыйшлі чацвёра маладых майстроў, былых выпускнікоў каледжа.

Майстар вытворчага навучання мастак па роспісе па дрэву Вікторыя Шпакоўская на 3 курсе каледжа зразумела, што хоча паспрабаваць сябе ў ролі майстра-педагога:

 Тады здавалася, што ўсё проста: ты даеш веды, а навучэнцы працуюць. Хацелася рэалізаваць свае веды на практыцы, асабліва паспрабаваць сябе ў ролі настаўніка, каб вучыць усім сакрэтам і прыёмам, навыкам мастацкага роспісу, рэстаўрацыйнага мастацтва, ствараць яркія і запамінальныя вобразы. 

Мінчанка Ксенія Міхайлава вучыць студэнтаў мастацкім вырабам з керамікі:

– Я сама назірала за працай майстра вытворчага навучання Таццяны Іванцовай і ўбачыла, як малады педагог можа і суперажываць за агульную працу, і быць патрабавальным у плане засваення спецыяльнасці. Лічу, што гэтыя якасці вельмі важныя ў рабоце з моладдзю. Таксама мне вельмі падабаецца ўдзельнічаць у разнастайных конкурсах і я разумею, як многа значыць быць усебакова развітым спецыялістам, бо гэта дазваляе зацікавіць моладзь. 

Майстар вытворчага навучання мантажнік каркасна-абшыўных канструкцый сухога будаўніцтва Мікіта Сіцько прыехаў у Мір з Клецка Мінскай вобласці. Юнак расказвае, што вырашыў звязаць жыццё з такой спецыяльнасцю, бо яму падабаецца працаваць з дзецьмі і ён можа перадаць сваім вучням ўменні і навыкі:

– Хочацца раскрыць іх патаемныя здольнасці, дапамагчы ім даведвацца нешта новае, вучыцца новаму, каб яны дасягалі пэўных вышынь у сваёй справе і даказвалі самі сабе, што яны будучыя прафесіяналы, для якіх не існуе перашкод. Галоўнае, каб яны імкнуліся развівацца.

Калега Мікіты Алена Нагаева таксама лічыць, што яе місія не проста перадаваць веды, але і дапамагаць студэнтам паверыць у сябе. Для яе яны не проста вучні, а творцы сваёй будучыні. 

– Навучанне – гэта не толькі тэорыя, але і практыка, таму я стараюся стварыць атмасферу, у якой студэнты маглі б адчуваць сябе ўтульна і рэалізаваць свае ідэі.

Сморгонь.png
В Сморгонском районе...

Талант из большой семьи

Милана Кастусик – молодой специалист, несколько месяцев назад пришла работать в Вишневский Дом культуры.

¦¦¦-TБTВTГTБ¦¬¦¦.JPG

Родом девушка из Барановичей. Она выросла в большой семье – в детском доме семейного типа, где родители-воспитатели Андрей и Елена Воробей подарили 13 детям любовь и уют. В этой семье Милана нашла свой дом, наполненный теплом и творчеством.

– Я попала в семью в шестом классе. Мама и папа сразу сделали все, чтобы я чувствовала себя здесь как дома. Мы с родителями близки. Они дали мне веру в себя, стали родными, – с благодарностью говорит Милана.

Особое влияние на выбор профессии оказала старшая сестра, хореограф, которая и привила Милане интерес к творчеству. Этот интерес перерос в нечто большее. После окончания средней школы №13 в Барановичах Милана поступила в Гродненский государственный колледж искусств на отделение «Народное творчество, хоровая музыка». И хотя Сморгонский район Милане Алексеевне был незнаком, предложение работать в Вишневском Доме культуры она приняла с волнением и энтузиазмом. С первых дней молодого специалиста поддержали не только коллеги, но и руководство КСУП «Совбел 2016», выделив ей жилье.

Наставница Миланы, заведующая Домом культуры Альфреда Дыро, помогла ей освоиться. Благодаря Милане возобновил свою работу кружок «Весялинка», который с удовольствием посещают дети с 6 до 15 лет. Под руководством молодого педагога юные участники кружка учатся правильно петь и двигаться под музыку. Девушке важно создать для детей то тепло и творческую атмосферу, которые сама получила, поэтому она с радостью и вниманием делится с ними своим опытом.

В свободное время Милана любит читать, находя в книгах вдохновение и отдых. А счастье для нее – когда каждый день наполнен новыми возможностями и рядом есть люди, которые поддержат. В Вишнево девушку окружает именно такая атмосфера: уют, тепло и хорошие условия для личного и профессионального роста.

Каждый новый день в Вишневском Доме культуры становится для Миланы шагом навстречу к мечте, и с каждым таким шагом она дарит счастье другим.
по материалам районных газет
https://grodnonews.by/