Блаславёныя хлебам. Працаўнікі аграпрамысловага комплексу Воранаўшчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды на абласных “Дажынках” у Мастах
Сёння шмат цёплых слоў гучала ў адрас перадавікоў жатвы, жывёлагадоўлі. Людзей, якія верныя сваёй зямлі і прафесіі, зберагаюць і памнажаюць дасягненні Гродзеншчыны.
На святочную сцэну за ўзнагародамі пад гучныя апладысменты калег падымаліся і нашы землякі.
Падзяка Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі была аб’яўлена Тадэвушу Валаховічу, вопытнаму вадзіцелю КСУП “Эліт-Агра Больцінікі”. Нагрудным знакам адрознення Міністэрства сельскай гаспадаркі і прамысловасці “За заслугі ў сельскай гаспадарцы” адзначана жывёлавод эксперыментальнай базы “Пагародна” Аксана Шадюль, Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў - загадчык вытворчага ўчастка гэтага ж прадпрыемства Іван Алекса, Граматай абкама галіновага прафсаюза — начальнік МТК “Гарадзішча” КСУП “Доцішкі” Руслан Банцавіч.
Хвіліну славы заслужылі і нашы перадавікі жатвы. Камітэт сельскай гаспадаркі і вытворчаскі аблвыканкама ўзнагародзіў дыпломамі пераможцаў-тысячнікаў абласнога спаборніцтва, якія ў гарачыя летнія дні шчыравалі на нівах сваіх гаспадарак. Гэта вадзіцеляў КСУП “Місявічы” Іосіфа Зубовіча і эксперыментальнай базы “Пагародна” Міраслава Балінскага, аператараў зернесушыльных установак КСУП “Доцішкі” Валерыя Вайткуна і Валерыя Андруконіса.
Была адзначана і пераможца спаборніцтва ў сваёй галіне — аператар па вырошчванні (адкорму) маладняка КРС комплексу “Гудзінішкі” КСУП “Гіркі” Таццяна Кашлей.
Каштоўным падарункам парадавала ААТ “Гомсельмаш” маладога механізатара КСУП “Доцішкі” Рамана Валюкевіча.
Дзякуй вам, землякі, за вашу нялёгкую працу, поспехаў і надалей!