Вось гэта моц! На выставе сельгастэхнікі ў Мастах — воранаўскі “Баярын”
На святочнай экспазіцыі — лепшыя ўзоры беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі. “Гомсельмаш”, МТЗ, МАЗ, "Амкадор". Іх вырабы — сапраўдныя брэнды краіны. Свой твар мае і прадукцыя ААТ “Воранаўская сельгастэхніка”, якая выходзіць у свет пад маркай “Баярын”.
Прадстаўнікі прадпрыемста на “Дажынкі” прывезлі 20-тонны прычэп, які прыдатны для корманарыхтоўкі, вывазу арганікі. Гэта адна з папулярных адзінак воранаўскага брэнда.
#НАШАЛЕПШАЕ