Воранаўскі каравай і сноп — на абласных “Дажынках” у Мастах

Дожинки 02 ноября 24 261
Воранаўскі каравай і сноп — на абласных “Дажынках” у Мастах

изображение_viber_2024-11-02_10-25-03-745.jpg
  Пачэснае месца на свяце занялі караваі і снапы з усяго Прынёмання. Аж вочы разбягаюцца ад такой прыгажосці. На славу пастараліся і нашы землякі!

Духмяны трохпавярховы каравай з сёлетняга ўраджаю з любоўю выпечаны ў хлебапякарні Воранаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Ох, і важкі ён атрымаўся ў нашых хлебапёкаў — цэлых шаснаццаць (!) кілаграмаў. А ў вышыню 75 сантыметраў вымахаў. Упрыгожылі яго старанна кветачкамі, каласкамі ды лісточкамі з цеста.

Ад душы пастараліся і творчыя працаўнікі Воранаўскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры — стварылі сапраўды саламяны шэдэўр. “Рассыпалі” на яго саламяныя кветкі ды валошкі. Беражліва змясцілі ў цэнтр фігуры гаспадара і гаспадыні, якія нагадваюць працалюбівых, старанных і дбайных варанаўчан. Сноп увянчалі буслы — сімвал урадлівасці нашых беларускіх ніў.

#НАШАЛЕПШАЕ