Дэлегацыю Воранаўшчыны на абласныя “Дажынкі-2024” гасцінна віталі на мастоўскай зямлі

Дожинки 02 ноября 24 294
Дэлегацыю Воранаўшчыны на абласныя “Дажынкі-2024” гасцінна віталі на мастоўскай зямлі

изображение_viber_2024-11-02_08-35-09-725.jpg
  Нашы землякі дбайна папрацавалі сёлета. І ніва багата ўрадзіла, і каравай вялізны сабралі — больш за сто тысяч тон зерня намалацілі. У абласную сталіцу “Дажынак” — Масты —яны адправіліся з прыўзнятым святочным настроем.

Звонкай песняй віталі гасцей мастаўчане. Ад душы жадалі добрай долі, шчасця ды хлеба ў волю.

изображение_viber_2024-11-02_08-35-31-102.jpg

изображение_viber_2024-11-02_08-34-49-771.jpg

изображение_viber_2024-11-02_08-35-09-682.jpg

изображение_viber_2024-11-02_08-35-09-637.jpg

изображение_viber_2024-11-02_08-35-09-770.jpg

изображение_viber_2024-11-02_08-37-03-499.jpg

Першымі ўражаннямі падзяліўся Іван Алекса, загадчык вытворчага ўчастка КСУП “Эліт-Агра Больцінікі”:

— Гэты год у плане працы для мяне выдаўся ўдалым. На сваім участку “Больцінікі” атрымаў лепшы, чым у мінулым годзе ураджай: ураджайнасць зерневых культур склала больш за 45 цэнтнераў з гектара, рапса — 35 ц/га.

І ўперышю мяне запрасілі на абласныя “Дажінкі”. Гэта пачэсна, прыемна і хвалююча.

Упэўнены, што ўражанняў будзе мноства. У Мастах раней бываў праездам. А тут горад да “Дажынак” папрыгажэў, абнавіўся. Вельмі рады за мастаўчан!