Яркія фарбы пагародзенскага кірмашу

29 сентября 24 246
Яркія фарбы пагародзенскага кірмашу

изображение_viber_2024-09-29_17-16-10-564.jpg


У апошнюю нядзелю верасня ў Пагародне гудзеў кірмаш.

Мерапрыемства стала сапраўдным брэндам аграгарадка. Сюды спяшаюцца гаспадары, каб назапасіць на зіму бульбы і зерня, тут хораша адпачываюць землякі пад звонкія песні.

- Кірмаш - гэта візітоўка пагародзенскай зямлі, - адкрыла свята старшыня мясцовага сельвыканкама Ірына Гайдуль. - Тут шырока прадстаўлены традыцыі нашых продкаў, якія мы захоўваем і імкнемся перадаць нашчадкам. Няхай нашы дзеці зберагаюць спадчыну і шануюць абрады і звычаі дзядоў і прадзедаў.

На фэсце ўшанавалі самых актыўных, вельмі здольных працаўнікоў эксперыментальный базы "Пагародна". Словы падзякі былі адрасаваны ўдзельніку жатвы, турзлёту, сілачу   Яўгенію Лукашуну, стваральніцы саламянай фігуры да раённых "Дажынкаў" Яўгеніі Ненартовіч, ветэрану працы Тарэсе Міронаўне Пашкелевіч. Заўжды патанае ў кветках падворак ветурача Ларысы Дзямчук. "Любая праца спорыцца, калі яе рабіць разам" - такі дэвіз у сям'і Аляксандра і Таццяны Грыгілевіч. Яны працуюць у мясцовым сельгаспрадпрыемстве і ўдала прадстаўляюць яго на многіх раённых спаборніцтвах. Падарункі для іх прыгатавала пярвічка прафсаюза гаспадаркі.

изображение_viber_2024-09-29_17-17-30-476.jpg

изображение_viber_2024-09-29_17-16-10-528.jpg

изображение_viber_2024-09-29_17-16-10-599.jpg

Тым часам бойка ішоў гандаль. КСУП э/б "Пагародна" прасіла 44 капейкі за кілаграм бульбы, па 50 кап. - за кілаграм зерня кукурузы, пшаніцы, ячменя.

Для душы гучала музыка. Вяскоўцам выступленне народнага ансамбля "Уладары" з Ваўкавыска падаравала кіраўніцтва эксперыментальнай базы.

изображение_viber_2024-09-29_17-16-10-639.jpg

изображение_viber_2024-09-29_17-16-10-671.jpg

изображение_viber_2024-09-29_17-16-10-699.jpg

изображение_viber_2024-09-29_17-16-10-726.jpg

изображение_viber_2024-09-29_17-16-10-754.jpg