Адзінства – аснова нашай нацыі. Узгадваем лёсавызначальныя для нашага народа падзеі гісторыі

Адзінства – аснова нашай нацыі. Узгадваем лёсавызначальныя для нашага народа падзеі гісторыі

17 сентября белорусы отметят День народного единства.

photo_2024-09-14_15-46-42.jpg
Александр Лукашенко о воссоединении белорусского народа: 

Память об этом событии живет в сердцах белорусов, потому что оно стало актом исторической справедливости в отношении белорусского народа, разделенного против его воли. Вот почему нужны суверенитет и независимость – чтобы нас никогда больше против нашей воли не делили. 17 сентября символизирует незыблемость территориальной и этнической консолидации белорусской нации.

Адзінства дзяржавы і тэрыторыі – важнейшы фактар і неабходная ўмова як для фарміравання, так і для нармальнага паступальнага развіцця нацыі. Давайце ўзгадаем лёсавызначальныя для нашага народа падзеі гісторыі.

photo_2024-09-13_18-34-44.jpg

Гарантыі на паперы

Беларускі народ быў вераломна падзелены па Рыжскай мірнай дамове 18 сакавіка 1921 года. У перагаворах у Рызе беларуская дэлегацыя ўдзел не прымала, наш лёс вырашыўся без нас. У склад Польшчы трапіла тэрыторыя каля 113 квадратных кіламетраў з насельніцтвам больш за 4 мільёны чалавек. На гэтых абшарах Польшча стварыла Віленскае, Навагрудскае, Палескае (з цэнтрам у Брэсце) і Беластоцкае ваяводствы, у склад якога ўвайшоў Гродна. Нацыянальныя меншасці складалі каля 30 працэнтаў насельніцтва міжваеннай Польшчы – гэта быў адзін з самых высокіх паказчыкаў у тагачаснай Еўропе.

Прававы статус беларусаў у польскай дзяржаве вызначаўся шэрагам міжнародных пагадненняў. У першую чаргу гэта быў трактат аб нацыянальных і рэлігійных меншасцях, так званая малая версальская дамова, падпісаная Польшчай 28 чэрвеня 1919 г. Трактат гарантаваў усім грамадзянам ІІ Рэчы Паспалітай, незалежна ад расы, мовы, веравызнання, роўнасць перад законам і магчымасць карыстацца грамадзянскімі і палітычнымі правамі. Урад павінен быў забяспечыць меншасцям выдзяленне фінансавых сродкаў на выхаваўчыя, рэлігійныя і дабрачынныя мэты. Гарантам выканання прынцыповых пастаноў была Ліга нацый.

Адзначаная дамова мела шэраг недакладнасцей. Гэтак, не было канкрэтызавана, наколькі «значнай» павінна быць група прадстаўнікоў моўных меншасцей, якая кампактна пражывае, для таго каб яна магла прэтэндаваць на школу. Абмежаваннем правоў было выкарыстанне ў тэксце толькі тэрміна «расавыя, моўныя і рэлігійныя меншасці», а для іх не прадугледжвалася ніякай аўтаноміі. Цьмянасць некаторых фармулёвак параджала неадназначныя трактоўкі.

Правы беларусаў ІІ Рэчы Паспалітай юрыдычна абараняліся, хоць даволі размыта і агульна, і ў Рыжскай мірнай дамове, заключанай 18 сакавіка 1921 г. паміж РСФСР і Украінай, з аднаго боку, Польшчай – з другога. У ёй сцвярджалася, што рускія, украінцы і беларусы маюць права ў межах унутранага заканадаўства культываваць сваю родную мову, арганізоўваць і падтрымліваць свае школы, развіваць сваю культуру і ўтвараць з гэтай мэтай таварыствы і саюзы. Але нічога не гаварылася аб тым, што Польская дзяржава павінна была сама ствараць школы на мовах нацыянальных меншасцей. Такім чынам, міжнародныя дамовы фактычна мелі досыць абмежаваны ўплыў на рэалізацыю нацыянальнай палітыкі польскіх улад.

Поўная асіміляцыя

У палітычнай гісторыі Польшчы час ад атрымання ў 1918 годзе незалежнасці і да 1926-га атрымаў назву перыяду так званага дэмакратычнага парламентарызму. Гэта час крайняй нестабільнасці ўнутранай палітыкі. Кабінеты міністраў, якія належалі да розных палітычных сілаў, мяняліся вельмі хутка, некаторыя міністры не займалі сваіх крэслаў і года. Пра паслядоўнасць нейкай палітыкі ў прынцыпе і нацыянальнай палітыкі ў прыватнасці не магло быць і мовы.

Сфарміраваліся дзве прынцыповыя канцэпцыі нацыянальнай палітыкі: нацыянальнай асіміляцыі і дзяржаўнай асіміляцыі. Першая прадугледжвала ператварэнне беларусаў і украінцаў у палякаў. Канцэпцыя дзяржаўнай асіміляцыі была нібы больш лагодная: нацыянальныя меншасці павінны былі стаць паўнавартаснымі грамадзянамі Польшчы, носьбітамі дзяржаўнай ідэалогіі, але з намінальным захаваннем пэўных нацыянальна-культурных асаблівасцей. 

У маі 1926 г. у выніку дзяржаўнага перавароту да ўлады прыходзіць Юзаф Пілсудскі. Яго паплечнікі рэалізоўваюць канцэпцыю, якая прадугледжвае поўную асіміляцыю беларусаў і ўкраінцаў.

Без мовы і сродкаў да існавання

На новадалучанай да Польшчы тэрыторыі працавала 514 беларускіх школ, якія паступова былі закрыты. У 1924 годзе сейм зацвердзіў Закон "Аб мове і арганізацыі школьнай справы для нацыянальных меншасцей", які дазваляў адкрываць беларускія школы, але ствараў для гэтага новыя цяжкасці. Узнік феномен двухмоўнай школы, якія паступова выцяснялі беларускія. Наша мова заставалася толькі на паперы. У 1920-я гады беларускія гімназіі дзейнічалі ў Вільні, Навагрудку, Радашковічах, Клецку. Да 1939 г. засталася толькі Віленская.

У канфесійнай сферы Польшча праводзіла палітыку рэвіндыкацыі: праваслаўныя храмы, што раней былі ўніяцкімі, падлягалі вяртанню каталіцкаму касцёлу. У 1938 г. у Гродне была разабрана праваслаўная царква Св. Аляксандра Неўскага па прычыне, што яна замінае руху транспарту. 

У 1928 г. на тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічала каля 2 тысяч прадпрыемстваў, на 80 працэнтах з іх працавала ад 5 да 20 рабочых. Толькі 19 фабрык мела больш за 100 работнікаў. 74 працэнты сялянскіх гаспадарак мелі надзелы, якія не дазвалялі пракарміць сям’ю. У 1938 г. прамысловасць БССР выпускала прадукцыі ў 9 разоў больш, чым прамысловыя прадпрыемствы Заходняй Беларусі.

Падпольная барацьба

Беларусы не мірыліся са сваім становішчам і рознымі шляхамі адстойвалі свае правы. У польскім сейме дзейнічала група дэпутатаў “Беларускі пасольскі клуб” з Браніславам Тарашкевічам на чале. З высокай трыбуны яны заяўлялі аб парушэнні канстытуцыйных правоў беларусаў у Польшчы, але адсутнасць большасці ў сейме не дазваляла праводзіць ці заблакаваць нейкія рашэнні і законапраекты. У 1925 г. была ўтворана Беларуская сялянска-работніцкая грамада, самая шматлікая беларуская палітычная партыя працоўных (налічвала да 120 тысяч членаў і спачуваючых). У 1927 г. яна была забаронена, кіраўніцтва кінута ў турму. З 1923 па 1938 гады дзейнічала падпольная Камуністычная партыя Заходняй Беларусі, якая арганізоўвала стачкі, мітынгі, распаўсюджвала нелегальную літаратуру.

Польска-германская вайна

У канцы 1930-х гадоў пагроза вайны, якая зыходзіла ад нацысцкай Германіі, навісла над усёй Еўропай. Савецкі Саюз у другой палове 1930-х зрабіў шэраг спроб стварыць сумесна з Вялікабрытаніяй, Францыяй і іншымі заходнімі краінамі антыгітлераўскую кааліцыю. Аднак вядучыя еўрапейскія дзяржавы адмовіліся. У такіх умовах СССР заключыў з Германіяй Дагавор аб ненападзенні, які быў падпісаны 23 жніўня. Да дакумента прыкладаўся дадатковы сакрэтны пратакол аб падзеле сфер уплыву паміж Германіяй і Савецкім Саюзам. У выпадку ліквідацыі Польскай дзяржавы і падзелу яе тэрыторый у сферу ўплыву СССР траплялі ў тым ліку землі Заходняй Беларусі.

1 верасня 1939 Германія напала на Польшчу. Пачалася Другая сусветная вайна. Нямецкія дывізіі хутка прасоўваліся ўглыб польскай дзяржавы, яе ўрад і камандаванне не змаглі арганізаваць эфектыўную абарону. Калі практычна ўсе спрадвечныя польскія тэрыторыі былі заняты, савецкі ўрад аддаў распараджэнне камандаванню Чырвонай Арміі перайсці граніцу.

Раніцай 17 верасня польскаму паслу ў Маскве была ўручана нота ўрада СССР. "Польска-германская вайна выявіла ўнутраную няслушнасць польскай дзяржавы. На працягу дзесяці дзён ваенных аперацый Польшча страціла ўсе свае прамысловыя раёны і культурныя цэнтры. Варшава, як сталіца Польшчы, не існуе больш. Польскі ўрад распаўся і не падае прыкмет жыцця. Гэта значыць, што польская дзяржава і яе ўрад фактычна перасталі існаваць. Тым самым спынілі сваё дзеянне дагаворы, заключаныя паміж СССР і Польшчай. Прадстаўленая самой сабе і пакінутая без кіраўніцтва Польшча ператварылася ў зручнае поле для ўсякіх выпадковасцей і нечаканасцей, якія могуць стварыць пагрозу для СССР. Таму, з'яўляючыся дагэтуль нейтральным, савецкі ўрад не можа больш нейтральна ставіцца да гэтых фактаў. Савецкі ўрад не можа таксама абыякава ставіцца да таго, каб адзінакроўныя ўкраінцы і беларусы, якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы, кінутыя на волю лёсу, заставаліся безабароннымі. У выніку такой абстаноўкі савецкі ўрад аддаў распараджэнне Галоўнаму камандаванню Чырвонай Арміі даць загад войскам перайсці граніцу і ўзяць пад сваю абарону жыццё і маёмасць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі". 

Наступленне Чырвонай Арміі было хуткім: 18 верасня яна заняла Свянцяны, Ліду, Навагрудак, Слонім, Ваўкавыск; 19 верасня – Пружаны і Кобрын.

Некалькі дзён працягвалася бітва за Гродна. Супраціўленне аказалі каля 3 тысяч салдат i афіцэраў вучэбнага 

падраздзялення і паліцэйскіх. 20 верасня горад быў узяты. У Гродна аб гэтых падзеях нагадвае вуліца Гарнавых, названая ў памяць аб старшым палітруку Рыгору Гарнавых, які камандаваў ротай і загінуў пры фарсіраванні Нёмана.

Асноўная частка насельніцтва Заходняй Беларусі сустракала савецкіх салдат з радасцю і аказвала дзейсную дапамогу. Ствараліся ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, якія арганізоўвалі атрады з рабочых і сялян. Яны  раззбройвалі паліцэйскіх, бралі пад ахову масты, прадпрыемствы, іншыя важныя аб'екты.

Час яднання

Пасля прыходу Чырвонай Арміі ў ваяводствах і павятовых цэнтрах пачалі фарміравацца органы новай улады. У гарадах імі сталі часовыя ўправы, а ў мястэчках і вёсках – сельскія камітэты. Менавіта яны заняліся ажыццяўленнем першых пераўтварэнняў, а затым арганізацыяй выбараў дэпутатаў на Народны сход Заходняй Беларусі, які павінен быў вырашыць асноўныя пытанні дзяржаўнага ладу. 

Народны сход Заходняй Беларусі праходзіў 28-30 кастрычніка 1939 года ў Беластоку. На ім была прынята Дэкларацыя аб абвяшчэнні савецкай улады і ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. 2 лістапада 1939 года пазачарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР першага склікання вырашыла задаволіць просьбу Народнага сходу Заходняй Беларусі і ўключыць Заходнюю Беларусь у склад СССР з аб'яднаннем яе з Беларускай ССР. Заключным заканадаўчым актам стала прыняцце сесіяй Вярхоўнага Савета БССР 14 лістапада 1939 года закона "Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі". 

Тэрыторыя і насельніцтва рэспублікі павялічыліся амаль удвая. На заходнебеларускіх землях, якія ўвайшлі ў склад БССР, былі ўтвораны Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская і Пінская вобласці. Тут пачаліся радыкальныя сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Была праведзена нацыяналізацыя прадпрыемстваў і банкаў, ажыццяўлялася калектывізацыя і механізацыя сельскай гаспадаркі.

Актывізавалася работа па ліквідацыі непісьменнасці, прычым навучальныя ўстановы ствараліся для розных этнічных груп насельніцтва. У 1941-м у заходніх абласцях дзейнічалі 4192 беларускія, 987 польскіх, 173 рускія, 168 яўрэйскіх, 63 літоўскія, 43 украінскія школы. Ва ўсіх абласных гарадах і райцэнтрах з'явілася беларускамоўная перыёдыка. 
***
Дзень народнага адзінства – гэта не проста дзяржаўнае свята, а важны сімвал нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Ён аб'ядноўвае людзей вакол агульных каштоўнасцей і нагадвае аб важнасці захавання гістарычнай памяці.

Аляксей Загідулін, 
кандыдат гістарычных навук, дацэнт

«Человеком зваться»

17 сентября 1939 г. для меня и моего прадеда – крестьянина-рыбака из деревни Кучицы Мостовского района – это:

Виктор Белозорович, 
доктор исторических наук, доцент, декан факультета истории,
коммуникации и туризма ГрГУ имени Янки Купалы

17 сентября белорусы отметят День народного единства. Несмотря на то, что этот праздник не так давно появился в нашем календаре, он имеет огромное значение для всех граждан нашей страны и для меня лично.

Обладая глубоким историческим значением, этот день одновременно наполнен важными смыслами сегодняшних дней, а также обращен в будущее.

Пройдя через множество испытаний, наша страна сохранила нравственные и духовные ценности, и сегодня, укрепляя национальное самосознание и формируя национальную идентичность, мы движемся к единству в рамках исторического наследия, а единство нации – это залог стабильности и основа дальнейшего успешного развития и процветания страны.

Установление Дня народного единства 17 сентября подчеркивает преемственность поколений, несокрушимость и самодостаточность белорусской нации и государственности. Нас всех, кто живет в Беларуси, разных по национальности, религиозным верованиям, профессиональным интересам, объединяет стремление к миру и спокойствию, и этот праздник вселяет гордость за страну и желание строить жизнь на принципах социальной справедливости, безопасности и стабильности. Для меня это праздник мира, согласия и единения.

С наступающим Днем народного единства! Пусть в ваших домах царит мир, а в сердцах – любовь и гордость за нашу страну.

Елена Стальбовская, член Постоянной комиссии Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь по экономике, бюджету и финансам, начальник филиала ОАО «Банк развития Республики Беларусь» в г. Гродно

День народного единства – один из самых молодых государственных праздников в Республике Беларусь, но по своей исторической значимости, наряду с Днем Победы и Днем Независимости, является судьбоносным для белорусского народа. 85 лет назад свершилась историческая справедливость – воссоединение территориальной, социальной и духовной общности нации. Ведь земли БССР и Западной Беларуси были населены белорусами, не являлись спорными территориями по этническому принципу, не были завоеваны нашими предками у других народов. И, что очень важно, судьбу освобожденной в 1939 году Красной Армией территории решило Народное собрание Западной Беларуси – полномочный орган народовластия. Воля народа стала непоколебимым источником формирования и укрепления белорусской государственности.

Насильственное отторжение Западной Беларуси от БССР стало результатом агрессивной политики Польши при поддержке стран военно-политического блока Антанты и, как следствие, подписания Рижского мирного договора 1921 года, без участия белорусских представителей. По его условиям к Польше отошла почти половина территории Беларуси с населением около 4,5 миллиона человек. С этого момента в Западной Беларуси реализовывалась колониальная политика польских властей, направленная на уничтожение этнокультурной самобытности белорусского народа. Та часть нашего народа, которая оказалась под Польшей, должна была исчезнуть, ополячиться, насильно изменить веру, поменять все – вплоть до языка и самого образа жизни. Например, в 1939 году уже не осталось ни одной белорусской средней школы, национального театра или библиотеки.

Следствием такой политики Варшавы стало создание в г.Береза-Картузская концентрационного лагеря, заключенными которого стали около 10 тысяч человек, пытавшихся противостоять полонизации. Это страшное место стало предвестником созданным впоследствии фашистами «Освенциму», «Майданеку» и другим лагерям смерти. Кровавое усмирение местных жителей вызывало массовое возмущение белорусов. Уже в 1922 году началась партизанская борьба. Наиболее интенсивные вооруженные выступления были на Гродненщине. К 1939 году Западная Беларусь превратилась в отсталый аграрно-сырьевой регион польского государства.

После воссоединения наше национальное единство не раз испытывалось на прочность: это и годы Великой Отечественной войны, и восстановление разрушенной страны, и борьба с пандемией, и попытка «цветной» революции, и преодоление санкций «коллективного» Запада, но стремление жить на своей земле, своим умом и трудом самим решать судьбу нашей Родины стало основой единства общества и государства, поступательного развития нашей страны.

В эти дни в гродненском регионе повсеместно проходят разнообразные мероприятия, приуроченные ко Дню народного единства. Отстаивая и сохраняя историческую память и правду, в память о событиях 1939 года 22 улицы, 2 переулка и 4 площади практически во всех районах области носят название «17 сентября».

Можно с уверенностью сказать, что День народного единства стал поистине символом солидарности, патриотизма и силы нации. Нам есть чем гордиться, нам есть что беречь. Когда мы едины – мы непобедимы!

Игорь Булавко, начальник главного управления идеологической работы
и по делам молодежи облисполкома

https://grodnonews.by/